ку́жаль, -ю, м.

1. Валакно ачэсанага лёну, а таксама ніткі з такога валакна.

Спрасці к.

2. Палатно з такіх нітак.

Наткаць абрусаў з кужалю.

|| прым. кужэ́льны, -ая, -ае.

Кужэльныя ніткі.

Кужэльная кашуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панатыка́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак.

1. чаго. Наты́каць многа чаго‑н. Панатыкаць іголак у падушачку.

2. што. Накалоць усё, многае.

панатыка́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., чаго.

Наткаць многа чаго‑н. Панатыкаць палатна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Уваткнуць што‑н. у якой‑н. колькасці. Натыкаць іголак у падушку.

2. Разм. Расставіць, размясціць дзе‑н.

3. і што. Разм. Накалоць. Натыкаць слівы перад варкай.

натыка́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да натыкаць.

натыка́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да наткнуць.

натыка́ць 3, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да наткаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упра́віць, упраўлю, управіш, управіць; зак., каго-што.

1. Уставіць на месца што‑н. вывіхнутае. Дзед Беласпай управіў Паўліку вывіхнуты сустаў, і хлопчык ужо мог наступаць на хворую нагу. Беразняк.

2. Разм. Усунуць, уставіць што‑н. куды‑н. Шульц раздзьмуў мяхі і ўправіў у агонь кавалак жалеза. Гартны. Каб зрабіць больш-менш паслухмяным [бугая], яму патрэбна было ўправіць у ноздры кальцо. Ракітны.

3. Разм. Аддаць, прадаць. [Залман:] — Гэтулькі лесу чорту лысаму ўправіць! Лобан.

4. Разм. Даць увязнуць, увагнаць у што‑н. вязкае, грузкае. Так управіў воз у гразь, што ледзь выцягнулі. □ Цётка Іваніха зачыняе вароты, паказвае на дарогу: — Глядзіце ж, кабылу на.. грэблі не ўпраўце. Васілевіч.

5. Разм. Дагледзець, зрабіць усё па гаспадарцы. Маці працавала, мабыць, больш за нас усіх, разам узятых. Падумаць толькі! Дагледзець скаціну, управіць гаспадарку, напрасці і наткаць палатна і сукна на ўсю сям’ю. Дубоўка. [Андрэіха:] — Ай, Яўхім! Дзе б ты адным сваім канём дзве гаспадаркі ўправіў. Чарнышэвіч. Прошаным канём гаспадаркі не ўправіш. Прыказка.

6. перан. Разм. Загубіць каго‑, што‑н. Прыпала Зося губамі да болькі і заекатала, зайшлася з плачу.. Валасы рвала на сабе, праклінала, што сама сваё дзіця ўправіла. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)