Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тапо́ршчыць ’тапырыць’ (ТСБМ), ’надуваць, крывіць (вусны, пысу)’ (Нас., Байк. і Некр.), ’выпінаць, вылупляць’ (Ласт.), тапо́ршчыцца ’надувацца, натапырвацца’ (Байк. і Некр.), ’паміраць (з’едліва-жартаўлівае)’ (Нас.). Параўн. рус.топо́рщить ’выстаўляць, натапырваць’. Звязана з тапырыць (гл.), параўн. тапаршчыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пы́рыць (пыриць) ’распіраць, пучыць’ (Нас.), пырыцца ’налузацца, растапырваць пер’е; пышна апранацца’ (Нас.), пыріць ’турбаваць, не даваць спакою’ (Бяльк.), параўн. рус.пырить ’расстаўляць пер’е, тапырыцца’, чэш.pouriti ’надувацца’, серб.-харв.пирити ’дуць’. Праслав. *рупіі ’надувацца’, роднаснае літ.išpurti ’расстаўляць пер’е; надувацца, тапырыцца’, purinti ’скубаць (валасы, воўну)’, pyrtyti ’трасці’, лат.pūrt ’кашлаціць, рабіць нягладкім’, нарв.föyrast ’рабіцца пухкім, мяккім’, гл. Фасмер, 3, 420, з літ-рай. Цвяткоў (Запіскі, 2, 55) бачыць у пырыцца адлюстраванне польскай фанетыкі (“нахіленне”: ы на месцы е, параўн. perzyć się ’пушыцца, натапырвацца’), што зусім не абавязкова, параўн. ст.-польск.pyrzyć się ’натапырвацца, стырчаць (пра ўсходы, рунь)’, якое Банькоўскі (2, 533) выводзіць са ст.-польск.pyrz, сучаснае perz ’пырнік’, роднаснае рус.пырить перья, чэш.рупіі ’прарастаць’, што можа быць звязана з літ.purti ’на-тапырвацца’. Зусім верагоднае другаснае збліжэнне некалькіх этымалагічна адрозных асноў у сувязі з блізкасцю семантыкі, параўн. Белеціч, Зб. Івічу, 120.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чапуры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
Разм.
1. Прыхарошвацца, адмыслова прыбірацца, прыводзіць сябе ў парадак. Пакуль чапурыліся калгасныя артысты, пакуль падыходзілі да стагоў людзі, Уладзімір Іванавіч паспеў што-нішто расказаць.Кірэйчык.Варка такі сябе глядзела: як толькі прыходзіла з поля, чысценька вымывалася, круцілася перад люстрам, запляталася, чапурылася і станавілася такою, хоць ты яе ў тэлевізар паказвай.Сабаленка.Дзедка пагаліўся, Стаў ён чапурыцца — Маладзей зрабіўся Так гадкоў на трыццаць!Валасевіч.
2. Надзімацца, натапырвацца (пра птушак). На прасторным двары Сімона чапурыўся дурны ганарлівы індык.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ашашке́рыцца ’стаяць (сядзець) у стане нерухомасці, абыякавасці і безжыццёвасці, нагадваючы хворую на гняздзе курыцу’ (карэліц., Янк. II). Хутчэй за ўсё звязана з шашэрыцца ’натапырвацца’, шушэрыцца ’настаўляць поўсць, пер’е; насцярожвацца’ (КСП), да апошняга параўн. рус.ошушурить ’ашчацініцца, ускалмаціцца, надуцца’; маючы на ўвазе тлумачэнне слова, можна дапускаць сувязь (другасную) з шашок, шашко ’тхор’, параўн. сведчанне Пяткевіча аб тым, што тхор ачмурае курэй такім паганым духам, што ўсе куры, пачадзеўшы, падаюць да долу (Пятк., 2, 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пэ́ртацца ’рабіць няякасна, з агрэхамі, без ведання справы’ (Скарбы). Няясна; параўнанне з пэркало ’капун, капуха’ (карэліц., Жыв. сл.), польск.pertać, варыянт pyrtač ’піхаць, тыркаць’, дазваляе звязаць усе названыя формы з другій, параўн. растаны́‑рыць і пырта ’нос’ (гл.) (рус.распырить ноздри); у такім выпадку беларускія словы з пэр- — вынік польскага уплыву, параўн. perzyć się ’натапырвацца’. У аснове, магчыма, імітатыў тыпу тыр‑пыр (пра няўклюднае i̯ няўмелае дзеянне), што звязаны чаргаваннем з пароць і рус.портить (*рыШі), параўн. партач, партачыць (гл.). Меркаванне Банькоўскага (2, 531) пра паходжанне польскіх формаў з pyr(s)tać (*parstać) ’штурхаць пальцам’ ад ст.-польск.parst ’палец’ здаецца менш верагодным. Гл. таксама поркацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bristle
[ˈbrɪsəl]1.
n.
1) шчаці́ньне n., шчэць f.
2) шту́чнае шчаці́ньне
a brush with nylon bristles — шчо́тка з нэйлёнавай шчаці́наю
Dog’s hair bristled — Шэрсьць у саба́кі ста́ла ду́бам (натапы́рылася)
The dog bristled — Саба́ка ашчаці́ніўся
2) выка́зваць злосьць, раздражне́ньне
3.
v.t.
1) пакрыва́ць шчаці́ньнем
2) тапы́рыць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Расава́ць ’цвісці, красаваць (пра злакавыя)’ (Скарбы, Сцяшк., Сл. ПЗБ), rasaváč ’тс’ (Арх. Федар., Смул.), росова́ты (зах.-палес., Выг.), расава́цца ’тс’ (Сцяшк. Сл.), ’выпускаць вусікі, коцікі (пра вярбу)’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Станкевіч (Зб. тв. 1, 442–443) падкрэслівае, што побач з літаратурнай формай красу́е існуе дыялектная форма расу́е. Арэальнае ўтварэнне, што памылкова выводзіцца з красаваць (гл.), параўн. польск.дыял.rosowac ’цвісці, красаваць (пра збожжа)’. Першаснае значэнне магло быць не толькі ’цвісці’, але і ’натапырвацца, шчацініцца’, што вынікала з рознай семантыкі раса́2 (гл.) — ’вусік калосся’ і ’шорсткая поўсць’, параўн. славен.pšenica se resi ’пшаніца выпускае вусікі’, resíniti se ’мець натапыраную поўсць’, гл. расіцца. Смулкова (Białoruś, 165) мяркуе, што расаваць узнікла шляхам народнаэтымалагічнага спрашчэння з красаваць праз збліжэнне з раса́1, гл. (“żyto pokrywa się pyłkowatym kwiatem jak rosą”) і з’яўляецца інавацыяй, што малаверагодна. Па гістарычных і лінгвагеаграфічных прычынах хутчэй архаізм, захаваны ў міфалагічных уяўленнях, параўн. раса́4, расава́тначка (rasawátnaczka) ’патронка, апякунка квітнеючага збожжа’ (Тур.), магчыма і роса́ўка ’русалка’ (ТС), гл. расаўка.