шампаніза́цыя, ‑і, ж.

Насычэнне віна вуглякіслым газам шляхам паўторнага браджэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыянава́нне, -я, н. (спец.).

1. Насычэнне вугляродам і азотам паверхневага пласта стальных вырабаў для павышэння іх цвёрдасці.

2. Спосаб здабывання золата і серабра з руд шляхам растварэння іх у цыяністых растворах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азатыза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Насычэнне паверхневага слоя стальных вырабаў азотам з мэтай надання ім цвёрдасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напи́тывание насы́чванне, -ння ср., насычэ́нне, -ння ср.; намо́чванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nreicherung f -, -en узбагачэ́нне; насычэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мінераліза́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Ператварэнне арганічных рэчываў у мінералы, мінеральныя злучэнні.

2. Насычэнне або насычанасць чаго‑н. мінеральнымі солямі.

[Фр. minéralisation, ад minéral.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dosyt

м. сыць, перасыць, сытасць; насычэнне, перанасычэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Сы́тасць ’стан паўнаты, задавальнення’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сыто́сць: у сытосць ’уволю, удосталь’ (паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. сытость ’паўната, багацце’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. дыял. си́тощі ’тлустасць’, рус. сытостьнасычэнне’, польск. sytość ’перанасычэнне’, чэш., славац. sytost, в.-луж. sytosć, славен. sítost, серб.-харв. си̏тост, балг. си́тост, ст.-слав. сытость ’паўната, насычэнне’. Абстрактны назоўнік ад сыты, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАРБАНІЗА́ЦЫЯ,

1) павышэнне колькасці вугляроду ў арган. рэчыве за кошт яго раскладвання пад уздзеяннем цяпла, святла, іанізавальнага выпрамянення, ферментаў, мікраарганізмаў. Найб. даследавана тэрмічная К. (абпальванне), нелятучыя прадукты якой часта называюць коксам.

2) Насычэнне раствору дыаксідам вугляроду CO2. Выкарыстоўваюць у содавай вытв-сці, піваварэнні, буд-ве.

т. 8, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пропи́тка ж., спец. прамо́чванне, -ння ср., насычэ́нне, -ння ср.; неоконч. насы́чванне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)