контрнаступле́нне, ‑я, н.
Від наступлення, якое рыхтуецца ў ходзе абароны і пачынаецца з мэтай разгрому аслабленага ў папярэдніх баях праціўніка. У снежні 1941 г. савецкія войскі перайшлі ў контрнаступленне пад Масквой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ізахро́ны
(ад іза- + гр. chronos = час)
ізалініі тэрмінаў наступлення якой-н. геафізічнай або астранамічнай з’явы (напр. сонечнага зацьмення, навальніцы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАРЫКА́ДА (франц. barricade),
штучная загарода (пераважна з бярвёнаў, мяшкоў з пяском, камянёў і інш.), якая ствараецца ўпоперак вуліц, дарог, каля мастоў і інш. для абароны ад наступлення праціўніка. Вядома са стараж. часоў.
т. 2, с. 326
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
барха́ны, ‑аў, адз. бархан, ‑а, м.
Пясчаныя ўзгоркі дугападобнай формы, нанесеныя ў пустынях і стэпах ветрам. Кожны, хто бываў у Заволжы і Прыкаспіі, ведае згубную сілу сухавеяў, бачыў пясчаныя барханы — вынік наступлення пяскоў. «Беларусь».
[Цюрк. бархан.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баяздо́льны, ‑ая, ‑ае.
Прыгодны весці баявыя дзеянні. [Хмара:] — Наступленне.. пачалося. Але пачалося тады, калі вораг у рэальнасць такога наступлення ўжо амаль не верыў і зняў шаснаццаць сваіх самых баяздольных дывізій. Шашкоў. // Здольны вырашаць адказныя задачы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ізафе́ны
(ад ba- + гр. phaino = паказваю)
ізалініі наступлення або працягласці пэўнай феналагічнай з’явы (гл. феналогія), напр. зацвітання якой-н. расліны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
наступа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае характар наступлення, з’яўляецца наступленнем (у 1 знач.). Наступальныя дзеянні. Наступальная аперацыя. // Звязаны з наступленнем на каго‑, што‑н.; баявы, рашучы. Перад Андрэем паўставаў чалавек — плячысты, прысадзісты, .. спрытны і наступальны. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раке́тніца, ‑ы, ж.
Спецыяльнае прыстасаванне для пуску ракет (у 1 знач.). [Багун] яшчэ раз абдумаў план усёй аперацыі, успомніў, што ён павінен даць чырвоную ракету — знак агульнага наступлення, абмацаў у кішэні .. ракетніцу і пакрочыў далей. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КОНТРНАСТУПЛЕ́ННЕ,
асобы від наступлення, у якім ажыццяўляецца пераход ад абароны ў наступленне з мэтай разгрому груповак наступаючага праціўніка. Праводзіцца ў стратэг., часам аператыўным маштабе, падрыхтоўваецца ў ходзе абарончай аперацыі. Нярэдка перарастае ў агульнае наступленне, якое завяршае разгром праціўніка.
т. 8, с. 410
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЯ́ЎКА,
рыба на ранняй стадыі развіцця (пасля лічынкавай стадыі), якая мае ўсе органы дарослай рыбы. Цела ўкрыта луской. Кормяцца пераважна планктонам; М. драпежных рыб (шчупака і інш.) паядаюць таксама лічынак рыб. Стан М. працягваецца да наступлення палавой спеласці.
т. 10, с. 52
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)