Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нака́з, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Павучанне, настаўленне.
Бацькоўскі н.
2. Даручэнні выбаршчыкаў свайму дэпутату ў пісьмовай або вуснай форме для вырашэння ў пэўных інстанцыях.
Наказы выбаршчыкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ІНСТЫТУ́ЦЫІ (ад лац. institutio настаўленне),
назва элементарных падручнікаў права ў Стараж. Рыме, якія сістэматычна выкладалі асн. пачаткі юрыспрудэнцыі. Як і дыгесты, мелі сілу закону. І. — адна з частак кадыфікацыі Юстыніяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМЕНО́ПУЛ (Armenopulos) Канстанцін (1310 — 80 ці 1383),
візантыйскі юрыст, складальнік практычнага дапаможніка па рымскім праве «Настаўленне да законаў, або Шасцікніжжа» (5 кніг пра розныя пытанні цывільнага права і адна пра злачынствы і пакаранні). Некаторыя палажэнні «Шасцікніжжа» мелі сілу закону (у Грэцыі) або былі крыніцай мясцовага права (у Бесарабіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЭХІ́ЗІС (ад грэч. katēchēsis павучанне, вуснае настаўленне),
1) рэлігійная кніга; выкладанне асноў хрысц. веравучэння ў форме пытанняў і адказаў. Першапачаткова слова «К.» азначала вуснае настаўленне асоб, якія пераходзілі ў хрысціянства, перад прыняццем імі хрышчэння. З 16 ст. К. — кніга, навуч. дапаможнік, мэта якога — агульнае рэліг. навучанне вернікаў. Пачатак такім выданням паклаў М.Лютэр, які ў 1529 надрукаваў «Малы катэхізіс». У 1566 у Ватыкане выдадзены «Рымскі катэхізіс», у якім выкладзена каталіцкая дактрына: сімвал веры, таінствы, дэкалог (10 запаведзей), гал. малітвы. У сярэдзіне 19 ст.правасл. мітрапаліт Філарэт (Драздоў) склаў «Прасторны катэхізіс», які доўгі час быў падручнікам па закону Божаму. На бел. мове ў 1562 выдадзены «Катэхізіс» С.Буднага, у 1783 — Л.Зізанія. Існуе некалькі варыянтаў К. Звычайна яны складаюцца з 3 частак: у 1-й даюцца звесткі пра Бога і царкву, у 2-й — этычныя настаўленні, у 3-й апісаны сродкі атрымання божай міласці.
2) У перан. сэнсе — твор, напісаны ў форме пытанняў і адказаў.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Інстру́кцыя. Запазычанне з лац.instructio ’настаўленне’ праз польскае пасрэдніцтва. Ст.-бел.инструкция, инструкцыя ’інструкцыя, настаўленне’ (1522 г.), як і рус.инструкция (XVII ст.), са ст.-польск.instrukcyja (Булыка, Лекс. запазыч., 30; Фасмер, 2, 135; Шанскі, 2, I, 89). Меркаванне аб перапынку ва ўжыванні слова і паўторным запазычанні з рускай (як Крукоўскі, Уплыў, 78; Гіст. лекс., 233) неабгрунтаванае.