насто́ены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад настояць ​1.

насто́ены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад настаяць ​2, настояць ​3.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насто́йваць I несов. наста́ивать; см. насто́яць

насто́йваць II несов. наста́ивать; см. настая́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hold one’s own

настая́ць на сваі́м, не саступа́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

настоя́тьI сов. настая́ць (на чым); (добиться) дамагчы́ся (чаго), дабі́цца (чаго); см. наста́иватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

obstać

зак.

1. настаяць;

2. абараніць;

гл. obstawać

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

make a point (of)

лічы́ць не́шта абавязко́вым, настая́ць на не́чым

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Нагану́цьнастаяць, дамагчыся’ (Сл. ПЗБ), ’зажадаць’ (Сцяц.), ’вырашыць’ (Сл. ПЗБ), ’задумаць’ (Сцяц.), укр. нагану́ти ’ўспомніць, напомніць’. Прыставачнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу гану́ць ’усвядоміць, падумаць’ (ТС) і пад., што, відаць, звязаны з гадаць (гл.), параўн. адгинуць ’адгадаць’ і інш., або ад дзеяслова гинуць ’хлынуць’, параўн. нага́нуць ’наваліцца, напасці’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насто́яць 1, ‑стою, ‑стоіш, ‑стоіць; зак., што і чаго.

Зрабіць настойку або настой. Настояць чай. Настояць вішні. Настояць ягад на спірце.

насто́яць 2, ‑стою, ‑стоіш, ‑стоіць; зак., на чым і без дап.

Тое, што і настаяць ​1. Як бы ні пярэчылі ў «Новым свеце», а аб’яднацца са старыцкім калгасам усё роўна давядзецца, настояць на гэтым — ясна. Хадкевіч. У Пасадцы былі свае добрыя краўцы, але Самуіл настояў везці шыць гарнітур няйначай, як у Даўгінава. С. Александровіч.

насто́яць 3, ‑стою, ‑стоіш, ‑стоіць; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і настаяць ​2. [Юрка:] — То які, пане Халуста, гной улетку! У лесе ён увесь і астаецца. А свае ў мяне колькі тае худобы! Ці многа яна настоіць за зіму... Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Насто́й1 ’выцяжка з траў, раслін’ (Сл. ПЗБ), настойка ’настоеная на ягадах гарэлка’ (ТС), настоенка ’засыпаныя цукрам ягады’ (Ян.). Ад настойваць, настоіць ’зрабіць настой’; настоить водку ’зрабіць настойку з ягад, траў, пладоў’ (Растарг.), настая́цца ’доўга пастаяць’ і пад., да стаяць (гл.).

Насто́й2 ’гной’ (ДАБМ). Ад настая́ць, стая́ць, параўн. стойла ’месца, дзе стаіць буйная рагатая жывёла’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я, мяне́, мне, мяне́, мной (-о́ю), аба мне, займ. асаб. 1 ас. адз.

1. Служыць для абазначэння тым, хто гаворыць, самога сябе.

Я не я і кабыла не мая (прыказка: нічога не ведаю, ні да чаго не маю дачынення).

2. у знач. наз., нескл., н. Ужыв. для абазначэння самога сябе як асобы.

Маё чалавечае «я».

Паказаць сваё «я» [а) поўнасцю выявіць свае якасці, магчымасці, здольнасці;

б) настаяць на сваім].

Вось я цябе (яго, яе, вас, іх)! (разм.) — пагражальны вокрык ці заўвага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)