насме́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які любіць насміхацца з каго-, чаго-н.

|| ж. насме́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насме́шлівы, -ая, -ае.

1. Які любіць насміхацца.

Н. чалавек.

2. Які заключае ў сабе насмешку.

Н. тон.

|| наз. насме́шлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кпі́ць, кплю, кпіш, кпіць; кпім, кпіце́, кпяць; незак., з каго-чаго і без дап.

Строіць кпіны, насміхацца.

Нельга к. з чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sneer [snɪə] v. (at) насміха́цца, кпіць, здзе́кавацца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

падке́пліваць

‘нязлосна насміхацца з каго-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падке́пліваю падке́пліваем
2-я ас. падке́пліваеш падке́пліваеце
3-я ас. падке́плівае падке́пліваюць
Прошлы час
м. падке́пліваў падке́плівалі
ж. падке́плівала
н. падке́плівала
Загадны лад
2-я ас. падке́плівай падке́плівайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падке́пліваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

глумава́ць

‘насміхацца з каго-небудзь, чаго-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. глуму́ю глуму́ем
2-я ас. глуму́еш глуму́еце
3-я ас. глуму́е глуму́юць
Прошлы час
м. глумава́ў глумава́лі
ж. глумава́ла
н. глумава́ла
Загадны лад
2-я ас. глуму́й глуму́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час глуму́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

jeer​2 [dʒɪə] v. (at) кпіць, насміха́цца; глумі́цца, здзе́кавацца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

насме́шнік, ‑а, м.

Чалавек, які любіць насміхацца з каго‑, чаго‑н. Злыя насмешнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кплі́вы, -ая, -ае.

1. Які любіць насміхацца з іншых, схільны да кпін.

Кплівая суседка.

2. Які заключае ў сабе кпіны, насмешку.

К. тон.

К. выраз твару.

|| наз. кплі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

quirk​2 [kwɜ:k] v.

1. каламбу́рыць

2. насміха́цца, кпіць, падко́лваць, яхі́днічаць, высме́йваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)