скрыля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

Разм. Нарэзваць скрылікамі. Тым часам на патэльні скваркі напомнілі пра сябе, яны пачалі сквірч[э]ць на розныя лады. Аўген заспяшаўся скрыляць бульбу. Сапрыка. Ксеня .. скрыляе скрэбеную бульбу ў гаршчок. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nacinać

незак.

1. нарэзваць, наразаць;

2. надрэзваць;

3. ашукваць, абдурваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

chop2 [tʃɒp] v.

1. сячы́;

chop wood кало́ць дро́вы

2. крышы́ць; кро́іць, нараза́ць, нарэ́зваць; шаткава́ць

chop down [ˌtʃɒpˈdaʊn] phr. v. ссяка́ць (дрэва, куст і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

groove

[gru:v]

1.

n.

1) жалабо́к -ка́ m., паз, нарэ́з -а m.

2) каляі́на f. (ад ко́лаў)

3) informal руты́на, звы́чка, каляі́на f.

to get into a groove — увайсьці́ ў звыча́йную каляі́ну

2.

v.t.

рабі́ць вы́емкі, нарэ́зваць жалабы́, раўчукі́; рабіць пазы́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Му́ліць, му́ляць, драг. му́лятэ ’церці, націскаць, рэзаць цвёрдым скуру, цела’, ’пашкоджваць нагу, бок’, ’не цярпецца’, ’прычыняць боль’, ’ціснуць’, ’непакоіць, дакучаць’, ’назаляць, перашкаджаць’, му́ліцца ’не хацець, не адважвацца, адчуваць няёмкасць’, ’націраць’, му́ляцца ’ціснуць’, ’мяцца, праяўляць нерашучасць’ (ТСБМ, Нас.; Яруш., Шпіл., Шн. 2, Др.-Падб., Гарэц., Грыг., Растарг., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.), му́ляяцца ’вельмі хочацца’ (Шат.), му́ліць ’настойліва прасіць’ (КЭС, лаг.). Укр. му́лити, рус. му́лить, му́леть ’ціснуць’, польск. mulać ’муліць’, славен. múliti ’церці, прытупляць, абсоўваць, сашморгваць лістоту з галін’, muljȃva ’мяккая, маладая трава’, múlica ’колас без зерня’, múl, múlast ’лабаты’, ’безбароды’, серб.-харв. му̏љати ’размінаць вінаград’, ому́лити се ’адвязацца’, балг. шму́ля ’рваць фрукты з дрэва разам з лістамі, матлашыць’. Прасл. muliti (Трубачоў, О составе, 181). Роднаснымі з’яўляюцца: літ. šmùlas, лат. šmauls ’бязрогі, лысы’, а таксама бел. шмуляць, шмуляцца. Аткупшчыкоў (Этимология–1984, 193) у якасці дадатковых «пучкоў» лексічных ізаглос прыводзіць рус. му́ліць ’выпрошваць’ і літ. maũlyti ’канькаць, надакучліва прасіць’, што семай ’шматразовае паўтарэнне дзеяння’ збліжаецца з му́ліць ’націскаць, нарэзваць’. Гэтак жа і ЕСУМ, 3, 532–533.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)