кіла́, -ы́, мн. кі́лы, кіл і -аў, ж.

1. Тое, што і грыжа (разм.).

2. Хвароба крыжакветных раслін, пры якой на карэнні ўтвараюцца нарасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наплы́ть сов.

1. наплы́сці, наплы́ць;

2. (нарасти) нарасці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

narosnąć

зак.

1. нарасці; вырасці;

2. перан. нарасці; назапасіцца; павялічыцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

наме́рзнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зне; намёрз, -ме́рзла; зак.

Замярзаючы, утварыцца, нарасці на паверхні чаго-н. (пра лёд і пад.).

Каля калодзежа намерзла (безас.).

|| незак. намярза́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарасці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нарашчу́ наро́сцім
2-я ас. наро́сціш наро́сціце
3-я ас. наро́сціць наро́сцяць
Прошлы час
м. нарасці́ў нарасці́лі
ж. нарасці́ла
н. нарасці́ла
Загадны лад
2-я ас. нарасці́ нарасці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час нарасці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кіла́, ‑ы, ж.

1. Разм. Тое, што і грыжа.

2. Хвароба крыжакветных раслін, пры якой на карэнні ўтвараюцца нарасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нараста́ць несов., в разн. знач. нараста́ть; (о наросте — ещё) образо́вываться; см. нарасці́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КІЛА́,

хвароба каранёў раслін сям. крыжакветных, якая выклікаецца грыбам Plasmodiophora brassicae. Найчасцей пашкоджвае капусту, а таксама бручку, радыску, рэпу, рэдзьку, гарчыцу, турнэпс, некат. віды пустазелля. Найб. пашырана на кіслых глебах.

Споры грыба пранікаюць у тканкі кораня, выклікаюць узмоцненае дзяленне клетак, у выніку ўтвараюцца вял. патаўшчэнні, нарасці, уздуцці. У іх пранікаюць інш. мікраарганізмы, нарасці загніваюць і разбураюцца. Споры грыба трапляюць у глебу, якая з’яўляецца асн. крыніцай заражэння (споры К. захоўваюцца 5—6 гадоў). Расліны заражаюцца на працягу ўсяго перыяду вегетацыі. Меры барацьбы: выкарыстанне ўстойлівых сартоў, дэзінфекцыя парнікоў і расаднікаў, вапнаванне глебы, выбракоўка заражанай расады, правільная агратэхніка, знішчэнне крыжакветнага пустазелля і інш.

У.П.Пярэднеў.

Кіла капусты.

т. 8, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наме́рзнуць, ‑зне; пр. намёрз, ‑мерзла; зак.

Замярзаючы, утварыцца, нарасці на паверхні чаго‑н. (пра лёд і пад.). Ля студні намерзла высока і подступу каню не было. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наспары́цьнарасці ў вялікай колькасці’ (полац., Нар. лекс.), ’іназбірацца’ (міёр., Нар. сл.). Да спор ’прыбытак, нарашчэнне’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)