Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Налабавозіцца ’напрацавацца, стаміцца ад працы’, налабавозіць ’нарыхтаваць, навазіць, нанасіць’ (Яўс.). Ад лабавозіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наноси́тьIIсов. (принести в каком-л. количестве)нанасі́ць, мног. панано́сіць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вісклі́вы, ‑ая, ‑ае.
Пранізлівы, з віскам. Вісклівы крык. □ [У Якава] у вушах — вісклівы Наташын смех, а ў душы — сумны голас Марыі Адамаўны.Кулакоўскі.// Які часта вішчыць. Клопатаў хапала ўсім: паспрабуй нанасіць вёдрамі вады, нарабіць і разнесці корм гэтым неспакойным, вісклівым жывёлінам...Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассо́хнуцца, ‑нецца; пр. рассохся, ‑сохлася; зак.
Высахнуць да такой ступені, каб утварыліся шчыліны. — Бяры, Антось, ты човен гэты. Рассохся трохі ён за лета.Колас.— Хачу вады ў балею нанасіць, каб не рассохлася.Зуб.//перан.Разм. Разладзіцца, расстроіцца. [Маці — Андрэю:] — Зося вучыцца пачне. Яна ж збіраецца ў інстытут. І вяселле ёй тады не да ладу стане. Баюся, каб яно не рассохлася ў вас.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.
1. Прынесці, прыцягнуць за некалькі прыёмаў у якой‑н. колькасці; нанасіць, назапасіць. Хату .. [Антось] уцяпліў, зрабіўшы прызбу да самых вокнаў, на столь нацягаў кастрыцы і пяску.Чарнышэвіч.Нявесткі скардзіліся: пакуль нацягаеш вады [у лазню] — рукі адвальваюцца.Караткевіч.Лявону стала прыкра на сябе, што ніколі ў яго не хапае часу, каб, як людзі, нацягаць дроў на зіму, нарэзаць, насекчы.Кудравец.// Выцягнуць адкуль‑н. у якой‑н. колькасці; налавіць. [Ёсіп:] — Чуеш, давай заўтра на рыбу падскочым. Палонкі прасекшы, пуды па тры нацягаць можна.Дуброўскі.
2.Разм. Украсці за некалькі прыёмаў у якой‑н. колькасці. [Гаспадыня], разгубленая, стаяла сярод хаты і не рада была свайму дабру, што нацягала са складаў.Няхай.
3.Разм. Пакараць, цягаючы за вушы, валасы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)