ГРАШО́ВЫЯ ЗНА́КІ,

знакі вартасці, заканадаўча прызнаныя ў якасці афіц. разліковага і плацежнага сродку, якія выпускаюцца ў абарачэнне цэнтр. банкам або казначэйствам дзяржавы. У выглядзе грашовых знакаў выступаюць банкаўскія і казначэйскія білеты, разменныя манеты. Намінальная вартасць грашовых знакаў выяўляецца ў нац. грашовай адзінцы і значна перавышае выдаткі іх эмісіі.

т. 5, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Nnnwert m -(e)s, -e

1) фіз., тэх. наміна́льная велічыня́

2) камерц. наміна́льная ва́ртасць, цана́, наміна́л

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

нарица́тельный

1. эк. наміна́льны;

нарица́тельная сто́имость наміна́льная ва́ртасць;

нарица́тельная цена́ наміна́льная цана́;

2. грам. / нарица́тельное и́мя агу́льнае імя́;

3. / и́мя нарица́тельное хадзя́чая на́зва;

его и́мя ста́ло нарица́тельным яго́ імя́ ста́ла хадзя́чай на́звай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Zhlwert m -(e)s эк. наміна́льная ва́ртасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Nominlwert m -(e)s, -e наміна́льная ва́ртасць, наміна́л

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БІЛО́ННАЯ МАНЕ́ТА (ад франц. billon нізкапробнае серабро),

разменная непаўнацэнная метал. манета, намінальная вартасць якой перавышае вартасць металу і затрат на яе выраб; заменнік золата. Як знак вартасці абслугоўвае пераважна рознічны тавараабарот, выконваючы функцыі сродку абарачэння і абмежаванага сродку плацяжу. З 1933 ва ўсіх краінах свету ў абарачэнне ўведзены толькі білонныя манеты, якія вырабляюць з серабра невысокай пробы, медзі, нікелю, алюмінію і інш. металаў. Колькасць білонных манет абумоўлена патрэбамі грашовага абароту, а гранічны тэрмін іх зносу вызначаецца на аснове практычнага вопыту. У наменклатуры дзярж. разліковых білетаў Нац. банка Беларусі (з 1992) білонная манета адсутнічае.

т. 3, с. 152

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАМІНА́Л (ад лац. nominalis імянны ад nomen імя, назва),

намінальная вартасць акцыі або каштоўнай паперы. Звычайна пазначаецца на акцыях, аблігацыях і папяровых грашовых знаках. Намінальнай цаной каштоўных папер і акцый лічыцца афіцыйна абвешчаная і пазначаная на іх вартасць. Яны падзяляюцца і купляюцца па рыначнай цане — курсе каштоўных папер, які складаецца пад уплывам попыту і прапанавання, таму Н. не заўсёды з’яўляецца вызначальным фактарам яго фарміравання. Калі цана акцыі на фондавай біржы, напр., пераўзыходзіць яе намінальную вартасць, то акцыя каштуе вышэй за Н. Н. наз. таксама цана тавару, пазначаная ў прэйскурантах або на таварах.

т. 11, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наміна́л

(лац. nominalis = імянны)

1) намінальная вартасць, якая абазначаецца на грашах, акцыях, аблігацыях;

2) цана тавару, якая абазначана ў прэйскурантах або на саміх таварах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГУЧНАГАВАРЫ́ЦЕЛЬ,

электраакустычная ці мех. прылада для моцнага ўзнаўлення гукаў (мовы, музыкі і інш.). Бывае эл.-дынамічны (найб. пашыраны), эл.-магн., п’езаэл., кандэнсатарны, пнеўматычны, рупарны. Эл.-акустычны гучнагаварыцель пераўтварае падведзеныя эл. ваганні ў гукавыя з дапамогай рухомай мех. сістэмы (дыфузара, дыяфрагмы). Асн. параметры: намінальная магутнасць і паласа ўзноўленых частот, сярэдні гукавы ціск і інш.; накіраванасць выпрамянення ствараецца рупарам ці выкарыстаннем гукавых калонак. Па эл.-акустычных параметрах адрозніваюць шырока- і вузкапалосныя, высока- і нізкачастотныя, нізка- і высакаомныя, паводле канструкцыі — адно- і двухдыфузарныя, кааксіяльныя, круглыя і інш.

А.​П.​Ткачэнка.

Гучнагаварыцель у акустычнай сістэме: 1 — абмотка; 2 — магніт; 3 — цэнтровачная шайба; 4 — дыфузар.

т. 5, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

face value [ˌfeɪsˈvælju:] n. наміна́льная ва́ртасць

take smth. at face value прыма́ць што-н. на ве́ру, прыма́ць за чы́стую мане́ту;

I took his words at face value. Я прыняў яго словы за чыстую манету.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)