◎ Нары́на ’замеценая снегам дарога’ (Касе). Ад нарынуць ’намесці, наваліць’: снегу нарынуло ’навеяла’ (полац., Шн. 2, 454), параўн. нарынуць ’напасці, наляцець’ (ТС), нарынуцца ’напасці, накінуцца, наваліцца’ (Яруш., Бяльк., Мат. Гом.), да рынуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
навярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак.
1. каго-што чым. Палажыць што-н. цяжкае паверх чаго-н.
Н. каменем.
2. чаго. Налажыць, накідаць многа чаго-н.; наваліць.
Н. зямлі.
3. пераважна безас., чаго. Намесці, нагнаць у вялікай колькасці.
Навярнула гурбы снегу.
4. што. Нахіліць у які-н. бок.
Н. цэбар.
5. чаго і без дап. Нагаварыць на каго-н. няпраўды; наплесці (разм.).
Н. на чалавека немаведама чаго.
|| незак. наваро́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
навярну́ць, ‑вярну, ‑вернеш, ‑верне; зак.
1. каго-што чым. Палажыць што‑н. цяжкае паверх чаго‑н. Навярнуць камень на дошкі. Навярнуць ламачча бервяном.
2. чаго. Налажыць, накідаць многа чаго‑н.; наваліць. Навярнуць гару камення. □ Здорава фрыцы партызан баяліся — зямлі болей як у два метры навярнулі [да сцяны хаты]. Савіцкі.
3. пераважна безас. чаго. Намесці, нагнаць у вялікай колькасці. За ноч навярнула гурбы снегу.
4. што. Нахіліць, схіліць у які‑н. бок. Навярнуць слупы.
5. перан.; каго на што. Разм. Прыахвоціць да чаго‑н. Навярнуць на рыбалоўства.
6. чаго і без дап. Разм. Нагаварыць на каго‑н. няпраўды; наплесці. [Матка:] — Навярнуў [нехта] такога, што страх слухаць! На хлопца, які век птушаняці не зачапіў! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)