СКЕТЧ (ад англ. sketch накід),

кароткая п’еса (гал. чынам камедыя), для 2 (радзей 3) выканаўцаў. Бярэ пачатак ад нар. інтэрмедыі.

т. 14, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

набро́сок на́кід, -да м.; (эскиз) эскі́з, -за м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кракі́, нескл., н.

1. Накід рысунка, чарцяжа; эскіз.

2. План мясцовасці, выкананы на вока, без папярэдняга вымярэння.

[Фр. croquis — накід.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скіцы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што і без дап.

Спец. Зрабіць (рабіць) эцюд, эскіз, накід.

[Ням. skizzieren ад грэч. schedios — наскора зроблены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

thumbnail [ˈθʌmneɪl] n. пазно́гаць вялі́кага па́льца;

a thumbnail sketch каро́ткае апіса́нне, на́кід

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кракі́

(фр. croquis = накід)

1) накід малюнка, чарцяжа, эскіз;

2) план мясцовасці, выкананы на вока, без папярэдняга вымярэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

sketch​1 [sketʃ] n.

1. эскі́з, на́кід; замалёўка, эцю́д;

make a sketch рабі́ць на́кід

2. скетч, каро́ткі агля́д; на́рыс;

a concise sketch каро́ткія ната́ткі;

give a short sketch of smth. ко́ратка апі́сваць што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

скіцы́раваць

(ням. skizzieren)

рабіць эцюд, эскіз, накід.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

На́рыс (Гарэц., Байк. і Некр., БРС, ТСБМ). Запазычанне з польск. narys ’накід, малюнак, зарые’ або паўкалька з рус. очерк, гл. рыса, рысаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

намётка​II ж. (предварительный план) намётка, -кі ж.; (набросок) на́кід, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)