blacha
blach|a
ж.
1. бляха;
blacha stalowa — ліставое жалеза;
2. пліта;
3. зборн. муз. духавыя інструменты;
wykuć na ~ę школьн. вызубрыць; ведаць назубок
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
backward(s)2 [ˈbækwəd(z)] adv.
1. наза́д;
He took a step backwards. Ён зрабіў крок назад;
fall backwards па́даць дагары́ (нага́мі);
turn one’s head backwards агляда́цца
2. у адваро́тным напра́мку; за́дам напе́рад;
say the alphabet backwards называ́ць лі́тары алфаві́та ў адваро́тным пара́дку
♦
backward(s) and forward(s) уза́д і ўпе́рад;
He knew his lesson backward and forward. Ён ведаў урок назубок.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
знаць I
1. несов., см. ве́даць;
2. несов. (в лицо) знать;
3. нареч. заме́тно, ви́дно;
з. па сляда́х, што тут прайшо́ў воўк — ви́дно по следа́м, что здесь прошёл волк;
нічо́га не з. — ничего́ не заме́тно;
◊ даць аб сабе́ з. — дать о себе́ знать;
з. ме́ру — знать ме́ру;
з. сваё ме́сца — знать своё ме́сто;
з. не зна́ю — знать не зна́ю;
як зна́еш — как зна́ешь;
не з. спако́ю — не знать поко́я;
з. назубо́к — знать назубо́к;
знай на́шых — знай на́ших;
і го́ра не з. — и го́ря не знать
знаць II ж., ист. знать
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
называ́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Мець якое‑н. імя, прозвішча, якую‑н. назву. [Казановіч:] — Калі я не памыляюся, Чорным называецца толькі адно возера. Шашкоў. Сто гадоў прайшло, і блізка наша мэта, Да якое з барацьбою мы ішлі, Хутка будуць называцца — знаю гэта — Камуністамі ўсе людзі на зямлі. Куляшоў.
2. Разм. Узяць на сябе выкананне якіх‑н. абавязкаў, якой‑н. справы. — Хто закладае банк? — спытаў сядзелец. Звычайна ніхто першым не называўся. Колас.
3. у знач. пабочн. Зрабіць не так, як трэба, як хацелася б, як неабходна. Прыгледзеўшыся, жанчына здзіўлена ўскрыкнула, потым заплакала і выйшла з кухні. — Называецца, прывіталася! — спагадліва ўсміхнуўся Тэафіл. Самуйлёнак.
4. Незак. да назвацца.
5. Зал. да называць.
•••
Што называецца (у знач. пабочн.) — як кажуць, як прынята гаварыць. За сорак год валацужання з сякерай .. [дзед] вывучыў пушчу, што называецца, назубок. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чака́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.
1. Рабіць металічны выраб, выбіваючы на яго паверхні адбітак або ўзор. Чаканіць манеты. □ — Хіба гэта грошы? Гэта смецце, пане. Не спытаўшы круля, Ільчык іх чаканіў І мяняў, нягоднік, на вашы дукаты... Бажко. // Выбіваць (узор або малюнак) на паверхні металічнага вырабу. У сонца ператварылася галава Мядузы Гаргоны, якую любілі чаканіць на сваіх лагах паганцы. Караткевіч. // Рыхтаваць фігурныя металічныя вырабы шляхам халоднага кавання. Чаканіць медны посуд.
2. перан. Рэзка аддзяляць адно ад другога (крокі, словы, гукі і пад.). Конскія капыты віхрылі дарожны пыл, цьмяна пабліскваючы срэбрам падкоў, і дружна чаканілі ціхі крок, трапляючы на гнуткія дошкі старых масткоў і грэбляў. Лынькоў. Чаканяць крок, раўняюцца [пажарнікі], Парадак у радах, І людзі пасміхаюцца На прызбах, у дварах. Калачынскі. Генерал ідзе, бы сокал, І арлом глядзіць навокал, Ротны тут пад казырок, Ідзе з рапартам з прыскокам, За апошнім цвёрдым крокам Стаў чаканіць назубок. Колас.
3. У тэхніцы — апрацоўваць выраб з металу з мэтай надаць яму дакладны памер, вагу, чысціню паверхні. // Апрацоўваць заклёпачныя швы і няшчыльныя злучэнні ў металічных вырабах, каб ліквідаваць шчыліны.
4. У сельскай гаспадарцы і садаводстве — абразаць верхавіны сцябла і бакавых парасткаў раслін для ўзмацнення плоданашэння і скарэйшага паспявання; пасынкаваць. Чаканіць вінаград.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)