śliniak

м. дзіцячы нагруднік, сліняўчык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Latz m -es, Lätze

1) ла́цкан

2) нагру́днік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

napierśnik

м.

1. нагруднік;

2. гіст. кіраса

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ла́цкан ’адварот на грудной частцы вопраткі, якая зашпільваецца’ (ТСБМ, Грыг.). Запазычана з ням. Latz ’лацкан’, ’нагруднік’ або з памяншальнай формы Lätzchen праз рускую мову (Мацэнаўэр, Cizí sl., 235; Фасмер, 2, 468).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КІРА́СА (франц. cuirasse ад cuir скура),

від засцерагальнага ўзбраення, прызначанага для засцярогі грудзей і спіны воіна ад халоднай і агнястрэльнай зброі. Складалася з 2 пласцін, выгнутых па форме спіны і грудзей (часам толькі з адной грудной пласціны) і злучаных спражкамі на плячах і баках. У старажытнасці і ў раннім сярэдневякоўі выраблялася з лямцу і скуры, з 13 ст. з жалеза (маса жал. К. да 10 кг, таўшчыня да 3,5 мм). У канцы 16 — пач. 18 ст. складала ч. ўзбраення коннікаў асобных часцей цяжкай кавалерыі ВКЛ. У канцы 16 — пач. 20 ст. К. выкарыстоўвалася ў зах.-еўрап. і рас.пач. 18 ст.) арміях кірасірамі (з 1860-х г. толькі як параднае ўзбраенне).

Нагруднік кірасы са збраёўні князёў Радзівілаў у Нясвіжы. 17—18 ст.

т. 8, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бушла́т. Рус. бушла́т, укр. бушла́т. Слова няяснага паходжання. Гінцэ (ZfSl, 5, 524) выводзіў з ням. Buschurunk ’матроская куртка, блуза і г. д.’ (з кантамінацыяй са словам халат). Кіпарскі зыходзіў з ням. Brustlatzнагруднік’ (гэту версію прымае Рудніцкі, 281).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мані́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Нагруднік, пераважна з белай тканіны, прышыты або прышпілены да мужчынскай кашулі. Максім знімае з сябе студэнцкую тужурку, белы каўнерык і манішку, узіраецца ў маленькае люстэрка. Майхровіч. // Устаўка на грудзях у жаночай сукенцы.

2. Частка мужчынскай кашулі, якая закрывае грудзі. Кашуля з вышытай манішкай. □ З-пад расшпіленай фуфайкі бялела вышываная чырвоным крыжам манішка. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bib

[bɪb]

1.

n.

1) сьліня́ўка f., дзіця́чы нагру́днік, нагру́днічак

2) ча́стка фартуха́ ці камбінэзо́на вышэ́й по́яса

2.

v.

шмат піць, выпіва́ць

- bib and tucker

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пластро́н

(фр. plastron, ад іт. piastrone = нагруднік)

1) моцна накрухмаленая грудзіна мужчынскай верхняй сарочкі, якая надзяваецца пад адкрытую камізэльку да фрака ці смокінга;

2) ніжні шчыт касцявога панцыра чарапах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Мані́шканагруднік, прышыты (прышпілены) да мужчынскай кашулі’, ’накладка на правую частку прарэха ў мужчынскіх штанах’ (ТСБМ, Жд. 1, Бяльк., Сл. ПЗБ). Укр. мани́шка, букав. мані́шка ’кветка, вышытая на матэрыі і прышытая да адзежы’, рус. манишка ’нашыўка на грудзях’. Польск. maniszka з рус. мовы. Відавочна, рускае з-за суфікса ‑ішк‑а. Да мана́ < мані́ць (гл.) у першасным значэнні ’нешта прыцягальнае, прывабнае’ (КЭСРЯ, 192–193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)