Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
юна́чы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і юнацкі. Юначы запал. □ Арлы маладыя, Юначая кроў, І радасць вы наша, І наша любоў.Колас.Дай жа, сынку, наглядзецца На юначы воблік твой.Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ненагля́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Каханы, самы дарагі. Ты заўсёды мне жаданы, Мой адзіны, мой каханы, Сэрцу мілы, ненаглядны мой!Валасевіч.І заспала [старая]. Бо прыснілася ёй Лідачка, зорачка яе ненаглядная, унучка.Брыль./узнач.наз.ненагля́дны, ‑ага, м.; ненагля́дная, ‑ай, ж.Ужо не будзеш гуляць, як бывала, Цалаваць, як раней цалавала, Вых[о]дзіць у сад апаўночы, Глядзець ненагляднаму ў вочы.Багдановіч.
2. Такі, на якога нельга наглядзецца, якім нельга налюбавацца; вельмі прыгожы. [Скакун:] Эх, красуня ты мая, ненаглядная.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насы́ціцца, ‑сычуся, ‑сыцішся, ‑сыціцца; зак.
1. Наесціся ўволю, дасыта. [Дзямід:] — Алень паваліўся на зямлю, а рысь пачала кавалкамі рваць яго мяса, аж пакуль не насыцілася так, што і паварушыцца ёй цяжка было.В. Вольскі.//перан.Разм. Поўнасцю задаволіць свае патрэбы, жаданні і пад. Глядзіш і не можаш наглядзецца, не можаш насыціцца белай радасцю, што апанавала ўсё наваколле, што адна непадзельна ўладарыць зараз над прыродай.Кандрусевіч.
2. Прасякнуцца, набрыняць якім‑н. рэчывам; увабраць у сябе што‑н. у дастатку. Глеба насыцілася вадой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)