Адсутнасць усякай культуры; культурная адсталасць. Навекі адыходзяць у нябыт забабоны, цемра, бескультурнасць.Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вове́кивове́кинареч.
1. наве́к, наве́кі, ве́чна;
2.(никогда) паве́к, даве́ку.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
успе́нены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад успеніць.
2.узнач.прым. Пакрыты пенай. Навекі запомніў душой камуніста.. На ўспененых конях, пад сцягам агністым З байцамі ўляцеў у сяло.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
éwig
1.a ве́чны, адве́чны;
auf ~наве́кі, наве́к
2.adv ве́чна, бяско́нца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
агрэ́сія, ‑і, ж.
Узброены напад адной краіны на другую з мэтай захопу чужой тэрыторыі, заняволення народаў, эканамічнага ці палітычнага падпарадкавання. Ваенная, імперыялістычная, узброеная агрэсія. □ На зброю агрэсіі — атамны гром.. Навекі сваю забарону кладзём.Танк.
[Лац. aggressio — прыступ, напад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забаро́на, ‑ы, ж.
Наказ не рабіць чаго‑н. [К. Чорнаму] было забаронена працаваць, ды забарона была фактычна лішняй — ён не мог працаваць.Мележ.На зброю агрэсіі — атамны гром, Кладзём сваё двухсотмільённае вета, Навекі сваю забарону кладзём.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАКЛА́НАЎ (Рыгор Якаўлевіч) (н. 11.9.1923, г. Варонеж),
рускі пісьменнік. Скончыў Літаратурны ін-т імя М.Горкага (1951). Гал. рэдактар час. «Знамя» (з 1986). Першая аповесць «У Снегірах» (1954). Вядомасць прынеслі аповесці пра Вял. Айч. вайну «Дзевяць дзён» («На поўдзень ад галоўнага ўдару», 1958), «Пядзя зямлі» (1959), «Мёртвыя сораму не маюць» (1961), «Ліпень 41 года» (1964; аднайм. раман 1965), «Карпухін» (1966), «Тэмп вечнай пагоні» («Месяц у Амерыцы», 1972), «Навекі — дзевятнаццацігадовыя» (1979, Дзярж. прэмія СССР 1982), «Меншы сярод братоў» (1981). Аўтар рамана «Сябры» (1975), нарысаў, кінасцэнарыяў. Паглыблены псіхалагізм, замкнутасць сферы развіцця дзеяння, кантрастнасць дэталяў — характэрныя рысы маст. манеры пісьменніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
до́блесны, ‑ая, ‑ае.
Высок. Які славіцца подзвігамі; адважны, мужны, геройскі. Доблесная армія. □ Навекі слава доблесным салдатам, Што пераможна йшлі за свой народ.Панчанка.// Поўны доблесці. Доблесны подзвіг.// Самаадданы, накіраваны на дасягненне якой‑н. высокай мэты. Доблесная праца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Прыйсці ў стан сну; пачаць спаць. Сцёпка сагрэўся пад коўдраю і заснуў моцным сном.Колас.//перан. Заціхнуць, замерці. Прыйшла зіма з марозам, Заснуў і лес і бор.Журба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑ворыцца; зак.
Разм. Пагаварыць многа, уволю. А калі нагуляліся і нагаварыліся, госці селі за стол.Колас.Згаснуць зоркі, схаваецца месячык за хмару, а моладзь не можа нагаварыцца...Чарот.Быццам памаладзееш, як нагаворышся аб далёкім ды навекі блізкім юнацтве.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)