посеща́емость ж. наве́двальнасць, -ці ж., наве́дванне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пяціразо́вы, ‑ая, ‑ае.
Прароблены пяць разоў. Пяціразовае наведванне. Пяціразовае кармленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zwiedzanie
н. наведванне; агляд;
zwiedzanie muzeum — наведванне музея
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
культпахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Калектыўнае наведванне тэатра, музея і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́дведы, ‑аў; адз. няма.
1. Наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця; адведкі. // Сяброўскае наведванне каго‑н. звычайна з пэўнай мэтай. Старшы бухгалтар Сямён Андрэевіч паслаў касірку Любу ў водведы, на кватэру Яўцеха Гаўрылавіча. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
візі́т, ‑у, М ‑зіце, м.
1. Кароткатэрміновае, пераважна афіцыйнае, наведванне каго‑н. Зрабіць візіт. □ Антон Леванюк захварэў. Ларыса збіралася адведаць яго, але не адважвалася, не знаходзіла трапнага поваду для візіту. Стаховіч.
2. Наведванне хворага ўрачом.
[Фр. visite.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІЗІ́Т (франц. visite),
кароткатэрміновае, пераважна афіцыйнае, наведванне краіны (напр., афіцыйнай дэлегацыяй ці асобай) або каго-небудзь (напр., хворага ўрачом).
т. 4, с. 152
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
візі́т, -у, М -зі́це, мн. -ы, -аў, м.
Наведванне каго-н., пераважна афіцыйнае.
Зрабіць в.
Прыбыць з візітам.
В. урача.
|| прым. візі́тны, -ая, -ае.
Візітная картка.
В. касцюм.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кантрама́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
Талон або другі ўмоўны знак, які дае права на бясплатнае наведванне тэатра, кіно і пад.
|| прым. кантрама́рачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПЯРЭ́ЗВЫ, перазовы,
у беларусаў звычай у канцы вяселля, паводле якога сваты, інш. вясельныя чыны або суседзі маладога ці маладой запрашалі маладых і найб. паважаных удзельнікаў вяселля да сябе ў госці. Наладжваліся з мэтай аказання матэрыяльнай дапамогі бацькам маладых у правядзенні вяселля. У час П. выконвалі песні, у якіх усхвалялі сватоў, іх хату, гаспадарку, а таксама жартоўныя песні. П. называлі таксама наведванне маладых родзічамі маладой ці наведванне маладымі і родзічамі маладога бацькоў маладой праз тыдзень пасля вяселля. Характэрны для паўд., цэнтр. і ўсх. раёнаў Беларусі.
М.Ф.Піліпенка.
т. 13, с. 160
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)