гламаздзі́ць

‘набіваць галаву, бакі; навальваць адно на другое’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гламазджу́ гламаздзі́м
2-я ас. гламаздзі́ш гламаздзіце́
3-я ас. гламаздзі́ць гламаздзя́ць
Прошлы час
м. гламаздзі́ў гламаздзі́лі
ж. гламаздзі́ла
н. гламаздзі́ла
Загадны лад
2-я ас. гламаздзі́ гламаздзі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час гламаздзячы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загламазджа́ць

‘набіваць галаву, збіваць бакі; навальваць адно на другое; шумець, крычаць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. загламазджа́ю загламазджа́ем
2-я ас. загламазджа́еш загламазджа́еце
3-я ас. загламазджа́е загламазджа́юць
Прошлы час
м. загламазджа́ў загламазджа́лі
ж. загламазджа́ла
н. загламазджа́ла
Загадны лад
2-я ас. загламазджа́й загламазджа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час загламазджа́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

громозди́ть несов., прям., перен. грува́сціць, нагрува́шчваць; (накладывать) наклада́ць; (наваливать) нава́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Набугорывацьнавальваць многа, накладваць’, набугораны «наваленный подобно бугру» (Нас.), параўн. рус. набугриться ’ўздуцца гарбом’. Ад бугор (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нава́льванне ср. нава́ливание, нава́лка ж.;

н. ву́галю — нава́ливание (нава́лка) у́гля́; см. нава́льваць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

clutter2 [ˈklʌtə] v. прыво́дзіць у беспара́дак; нава́льваць;

The table was cluttered up with bo oks. Стол быў завалены кнігамі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

навора́чивать несов.

1. разг. наваро́чваць; нава́льваць;

2. (накручивать) разг. накру́чваць;

3. (есть с аппетитом) прост. упі́сваць, уміна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ufpacken

1.

vt

1) нагружа́ць, нава́льваць

2) распако́ўваць

2.

(sich) навяза́цца

(каму-н. – D)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

панара́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Каркас, аснова калёс. Скрыпяць калёсы, панарад іх дрыжыць, ляскае. Каваль. Пуда лішняга не кладзі на воз, бо .. колы лезуць і лезуць у пясок, бы на той свет, а воз асядае, пакуль зусім не ляжа на зямлю панарадам. Сачанка.

2. Калёсы без драбін. [Мікіта] выцягнуў панарады, палажыў на іх дошкі і стаў навальваць гной. Колас. У дварэ .. стаяў новы панарад, на якім быў ужо паложаны плуг. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

clutter

[ˈklʌtər]

1.

n.

непара́дак, беспара́дак -ку m., бязла́дзьдзе n.

2.

v.t.

1) загрува́шчваць, раскіда́ць у беспара́дку

to clutter the room — загрува́сьціць пако́й

2) нава́льваць, накі́дваць

3.

v.i.

1) мітусі́цца

2) падыма́ць га́лас

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)