вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Валоўка, на аўтадарозе Навагрудак—Любча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 6 км на ПнУ ад г.Навагрудак, 168 км ад Гродна, 29 км ад чыг. ст. Наваельня. 506 ж., 179 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШАЛЁВА,
вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Навагрудак—Наваельня. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПдЗ ад г.Навагрудак, 172 км ад Гродна, 13 км ад чыг. ст. Наваельня. 371 ж., 158 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЁЎДА,
вёска ў Ваўковіцкім с/с Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл., каля р. Нёўда, на аўтадарозе Баранавічы—Навагрудак. Цэнтр саўгаса. За 4 км на Пд ад г.Навагрудак, 166 км ад Гродна, 28 км ад чыг. ст. Наваельня. 304 ж., 114 двароў (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Ізаўка, каля аўтадарогі Навагрудак—Бярозаўка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнЗ ад г.Навагрудак, 174 км ад Гродна, 35 км ад чыг. ст. Наваельня. 511 ж., 175 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДЗЕ́НІКІ,
вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Навагрудак—Ліда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на Пн ад г.Навагрудак, 169 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Наваельня. 378 ж., 147 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі курганны могільнік (10—11 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прызагра́дак (прызагрудак), прызагру́док, прыза́гараднік ’агароджаная частка двара для жывёлы’ (Інстр. 2; жыт., ДАБМ), пры́згородок ’тс’ (петрык., лельч., З нар. сл.). Лексікалізацыя словазлучэння прыз (дыял. варыянт праз) і агаро́да з дыялектнымі варыянтамі кораня, або пры і заг(а)рада(к); да фанетыкі параўн. сучаснае народнае Нава́градак (< ст.-бел.Новогородок), Навагру́дак.
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Пражскую вышэйшую школу прыкладнога мастацтва (1975). У 1975—90 мастак шклозавода «Нёман». Яго работы адметныя выразнасцю вобраза, прапорцый, высокай ступенню абагульнення (камплект пітнога посуду, крышталь, гладзь, 1976). З 1990 жыве ў Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАСТО́ЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальная аперацыя войскаў 2-га Бел. фронту (ген.-палк. Г.Ф.Захараў) 5—27 ліп.; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял.Айч. вайну. Удзельнічалі 3, 49, 50, 4-я паветраныя арміі. Задача аперацыі — без аператыўнай паўзы развіць наступленне ў напрамку на Навагрудак, Ваўкавыск, Беласток, завяршыць разгром рэшткаў 4-й і 9-й ням. армій, выйсці да граніцы з Усх. Прусіяй і Польшчай. У ходзе аперацыі адбіты спробы праціўніка вырвацца з акружэння з т.зв. мінскага «катла» ў паўд. і паўд.-зах. напрамках, вызвалены Дзяржынск, Навагрудак, Зэльва, Масты, Ваўкавыск, Гродна, Беласток, фарсіраваны Свіслач і Нёман, сав. войскі выйшлі на подступы да граніцы з Усх. Прусіяй, пачалося вызваленне паўн.-ўсх. раёнаў Польшчы. 11 часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Ваўкавыскіх», 17 — «Гродзенскіх», 24 — «Беластоцкіх».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́Я КАЎПЕ́НІЦА,
вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Брэст—Мінск і Баранавічы—Навагрудак. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на Пн ад г. Баранавічы, 210 км ад Брэста. 831 ж., 314 двароў (1999). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.