НЁЎДА,

вёска ў Ваўковіцкім с/с Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл., каля р. Нёўда, на аўтадарозе Баранавічы—Навагрудак. Цэнтр саўгаса. За 4 км на Пд ад г. Навагрудак, 166 км ад Гродна, 28 км ад чыг. ст. Наваельня. 304 ж., 114 двароў (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання. Магіла ахвяр фашызму.

т. 11, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)