беспара́дкавы, -ая, -ае.

1. У якім няма парадку, бессістэмны.

Беспарадкавае апісанне.

2. Неарганізаваны, стыхійны.

Беспарадкавая мітусня.

|| наз. беспара́дкавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стоўпатварэ́нне, -я, н.

Неразбярыха, мітусня, бесталковы шум пры зборышчы народу; стоўпішча.

У хаце цэлае с.

Вавілонскае стоўпатварэнне — паводле біблейскай легенды — няўдалая спроба пабудаваць у Вавілоне вежу да неба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перададлётны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад адлётам, папярэднічае адлёту. Перададлётная мітусня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суетня́ мітусня́, -ні́ ж., бегані́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bustle1 [ˈbʌsl] n. мітусня́, бегані́на, шумі́ха;

the hustle and bustle of city life гарадска́я мітусня́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

commotion [kəˈməʊʃn] n. хвалява́нне; мітусня́, мітульга́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hurly-burly [ˈhɜ:liˌbɜ:li] n. сумятня́, мітусня́, бегані́на;

the hurly-burly of city life сумятня́/мітусня́ гарадско́га жыцця́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hustle1 [ˈhʌsl] n. таўкатня́; штурхані́на, мітусня́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВАВІЛО́НСКАЕ СТОЎПАТВАРЭ́ННЕ,

біблейскі міф пра спробу людзей пабудаваць пасля сусветнага патопу ў зямлі Сенаар (Месапатамія) горад і вежу да нябёс (гл. Вавілон, Вавілонская вежа). Разгневаны дзёрзкасцю людзей, Бог, паводле Бібліі, «змяшаў іх мовы» так, што тыя перасталі разумець адзін аднаго, і «рассеяў іх па ўсёй зямлі, і яны перасталі будаваць горад». Недабудаваны горад назвалі Вавілон. У пераносным значэнні Вавілонскае стоўпатварэнне — мітусня, поўны беспарадак.

т. 3, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сумато́ха мітусня́, -ні́ ж., бегані́на, -ны ж., сумятня́, -ні́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)