стоўпатварэ́нне, -я,
Неразбярыха, мітусня, бесталковы шум пры зборышчы народу; стоўпішча.
Вавілонскае стоўпатварэнне — паводле біблейскай легенды — няўдалая спроба пабудаваць у Вавілоне вежу да неба.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)