мі́сія

(лац. missio = адпраўленне, пасылка)

1) адказнае заданне, даручэнне (напр. сакрэтная м.);

2) адказная роля, высокае прызначэнне каго-н., чаго-н. (напр. высокая м. літаратуры);

3) пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва адной дзяржавы ў другой на чале з пасланнікам;

4) дэлегацыя, накіраваная ў іншую краіну са спецыяльнай мэтай (напр. ваенная м.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Расійская духоўная місія (Кітай) 8/369

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЙСКО́ВА-ДЫПЛАМАТЫ́ЧНАЯ МІ́СІЯ БНР у Латвіі і Эстоніі,

дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1919—21. Накіравана ў вер. 1919 Радай нар. міністраў на чале з А.І.Луцкевічам для консульскай працы і арганізацыі бел. узбр. сіл на тэр. Эстоніі. Была акрэдытавана пры ўрадах Латвіі і Эстоніі, размяшчалася ў Рызе. Начальнік місіі К.Б.Езавітаў. 5.4.1920 паўнамоцтвы місіі пацверджаны ўрадам В.Ю.Ластоўскага. Пры місіі дзейнічалі рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Таліне і ў Ліепаі; ёй падпарадкоўвалася консульства БНР у Рызе. Місія ўдзельнічала ў рабоце бел.-лат. памежнай камісіі (сак. 1920), падрыхтавала надзвычайную дыпламат. місію на чале з В.І.Захаркам у Маскву (ліп. 1920) і Бел. нац.-паліт. нараду ў Рызе (20.10.1920); кіравала Асобным атрадам БНР на чале з С.Н.Булак-Балаховічам, змагалася за ўдзел БНР у Канферэнцыі балт. дзяржаў (жн. 1920). Яна садзейнічала арганізац. афармленню бел. калоніі ў Латвіі, стварэнню бел. прэс-бюро ў Рызе, культ.-асв. т-ва «Бацькаўшчына», курсаў беларусазнаўства і інш. Дзейнасць місіі спынена 1.2.1921 у выніку дыпламат. націску Сав. Расіі на ўрад Латвіі напярэдадні падпісання Рыжскага мірнага дагавора 1921.

Р.А.Лобаў.

т. 3, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цывіліза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (звычайна іран.).

Носьбіт культуры, цывілізацыі.

|| прым. цывіліза́тарскі, -ая, -ае.

Цывілізатарская місія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ми́ссия в разн. знач. мі́сія, -сіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

posłannictwo

н. прызначэнне, місія

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Legatin

f -, -en пасо́льства, мі́сія

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

fact-finding [ˈfæktˌfaɪndɪŋ] adj. які́ збірае інфарма́цыю адно́сна канкрэ́тнай сітуа́цыі;

a factfinding mission/visit мі́сія/візі́т з мэ́тай збо́ру інфарма́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

роля, місія

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

poselstwo

poselstw|o

н.

1. дып. пасольства; дыпламатычная місія;

budynek ~a — будынак пасольства;

2. пасада і функцыі пасланніка;

3. місія; даручэнне; заданне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)