мі́стыка-аскеты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мі́стыка-аскеты́чны мі́стыка-аскеты́чная мі́стыка-аскеты́чнае мі́стыка-аскеты́чныя
Р. мі́стыка-аскеты́чнага мі́стыка-аскеты́чнай
мі́стыка-аскеты́чнае
мі́стыка-аскеты́чнага мі́стыка-аскеты́чных
Д. мі́стыка-аскеты́чнаму мі́стыка-аскеты́чнай мі́стыка-аскеты́чнаму мі́стыка-аскеты́чным
В. мі́стыка-аскеты́чны (неадуш.)
мі́стыка-аскеты́чнага (адуш.)
мі́стыка-аскеты́чную мі́стыка-аскеты́чнае мі́стыка-аскеты́чныя (неадуш.)
мі́стыка-аскеты́чных (адуш.)
Т. мі́стыка-аскеты́чным мі́стыка-аскеты́чнай
мі́стыка-аскеты́чнаю
мі́стыка-аскеты́чным мі́стыка-аскеты́чнымі
М. мі́стыка-аскеты́чным мі́стыка-аскеты́чнай мі́стыка-аскеты́чным мі́стыка-аскеты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мі́стык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́стык мі́стыкі
Р. мі́стыка мі́стыкаў
Д. мі́стыку мі́стыкам
В. мі́стыка мі́стыкаў
Т. мі́стыкам мі́стыкамі
М. мі́стыку мі́стыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ми́стика мі́стыка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Mstik f - мі́стыка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Містыцызм, гл. Містыка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

mistyka

ж. містыка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МІСТЫЦЫ́ЗМ,

схільнасць да містычнага (гл. Містыка); рэлігійна-культавая практыка, накіраваная на дасягненне яднання са звышнатуральнымі сіламі (акультызм, спірытызм, астралогія, магія, парапсіхалогія і інш.), а таксама сукупнасць дактрын, якія асэнсоўваюць і абгрунтоўваюць гэтую практыку.

т. 10, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДО́ЕЎСКІ (Уладзімір Фёдаравіч) (11.8.1803 ці 1804, Масква — 11.3.1869),

рус. пісьменнік, філосаф, муз. і літ. крытык, заснавальнік рус. класічнага музыказнаўства. Старшыня «Таварыства любамудрыя» (1823—25). Аўтар фантаст. апавяданняў «Розныя казкі з трапным слоўцам, сабраныя Ірынеем Мадэставічам Гамазейкам» (1833), «Жывы мярцвяк» (1844), сатыр. свецкіх («Княжна Мімі», 1834; «Княжна Зізі», 1839) і містыка-фантаст. («Сільфіда», 1837; «Космарама», «Саламандра», абедзве 1840; «Шалёныя», 1842) аповесцяў, артыкулаў і эсэістычных нататкаў пра А.​Пушкіна і М.​Гогаля. Духоўную атмасферу 1830-х г. перадаў у рамане «Рускія ночы» (1844, 2-я рэд. 1862, апубл. 1913), які спалучае філас. дыялогі, апавяданні-прытчы, навелы. Распрацоўваў муз.-тэарэт. і эстэт. праблемы, даследаваў нар. песню, старарус. музыку. Аўтар біягр. апавяданняў і муз.-крытычных эсэ.

Тв.:

Соч. Т. 1—2, М., 1981;

Музыкально-литературное наследие. М., 1956.

У.Ф.Адоеўскі.

т. 1, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЮ́ЕЎ Мікалай Аляксеевіч [22.10.1884, в. Каштугі (?) Выцегарскага р-на Валагодскай вобл., Расія — паміж 23 і 25.10.1937], рускі паэт. Друкаваўся з 1904. Першыя зб-кі «Сосен перазвон» і «Брацкія песні» (абодва 1912) вытрыманы ў стылі раскольніцкіх песнапенняў, духоўных вершаў, апокрыфаў. Быў блізкі да сімвалістаў, узначальваў т.зв. «новасялянскую» плынь у рус. л-ры (С.​Ясенін, А.​Шыраевец, С.​Клычкоў і інш.), паўплываў на раннюю творчасць Ясеніна. Архаічная па форме паэзія К. (зб-кі «Лясныя былі», 1913; «Мірскія думы», 1916; «Песнаслоў», кн. 1—2, 1919; «Ільвіны хлеб», 1922; «Хата і поле», 1928; паэмы «Пагарэльшчына», выд. 1987; «Песня пра Вялікую Маці», выд. 1991; і інш.) прасякнута сял. патрыярхальна-рэліг. настроямі, непрыхільным стаўленнем да горада і культуры індустр. Захаду. Ёй уласцівы нар.міфалагічная сімволіка, містыка-рамантычная інтэрпрэтацыя рус. нац. характару. У 1934 арыштаваны і сасланы ў Нарымскі край. Расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў У.​Свяжынскі.

Тв.:

Стихотворения и поэмы. Архангельск, 1986;

Избранное. М., 1988;

Песнослов: Стихотворения, поэмы. Петрозаводск, 1990;

[Избранное]. СПб., 1998.

т. 8, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫРМУ́НСКІ (Віктар Максімавіч) (2.8.1891, С.-Пецярбург — 31.1.1971),

расійскі філолаг. Акад. АН СССР (1966, чл.-кар. 1939). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1912). З 1919 праф. Ленінградскага ун-та. Чл.-кар. Германскай (Берлін, 1956), Брытанскай (1962), Дацкай (1967), Баварскай (1970) АН. Ганаровы д-р Оксфардскага, Кракаўскага, Берлінскага і Карлава (Прага) ун-таў. Асн. працы па пытаннях герм., агульнага і цюрк. мовазнаўства, дыялекталогіі, гісторыі зах. і рус. л-ры, тэорыі л-ры, паэтыкі, вершаскладання, фальклору і ўсходазнаўства: «Нямецкі рамантызм і сучасная містыка» (1914), «В.​Брусаў і спадчына Пушкіна» (1922), «Рыфма, яе гісторыя і тэорыя» (1923), «Байран і Пушкін» (1924), «Уводзіны ў метрыку. Тэорыя верша» (1925), «Гётэ ў рускай літаратуры» (1937), «Народны гераічны эпас» (1962) і інш. Аўтар фундаментальнай працы «Нямецкая дыялекталогія» (1956), адзін з аўтараў «Параўнальнай граматыкі германскіх моў» (т. 1—4, 1962—66).

Тв.:

Творчество Анны Ахматовой. Л., 1973;

Тюркский героический эпос. Л., 1974;

Теория стиха. Л., 1975;

Общее и германское языкознание. Л., 1976;

Теория литературы. Поэтика. Стилистика. Л., 1977;

Байрон и Пушкин;

Пушкин и западные литературы. Л., 1978;

Сравнительное литературоведение: Восток и Запад. Л., 1979;

Из истории западноевропейских литератур. Л., 1981;

Гете в русской литературе. Л., 1982.

Літ.:

В.​М.​Жирмунский. М., 1965.

І.​У.​Саламет.

А.М.Жырмунскі.

т. 6, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)