Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
milicja
ж.міліцыя;
milicja obywatelska — грамадзянская міліцыя
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
militia
[məˈlɪʃə]
n.
мілі́цыя(наро́днае апалчэ́ньне)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Milízf -, -en
1) вайск. апалчэ́нне
2) мілі́цыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
СА́БРА І ШАЦІ́ЛА,
назва двух лагераў палесцінскіх бежанцаў у сталіцы Лівана Бейруце. Набылі вядомасць у час уварвання войск Ізраіля ў Ліван у 1982, калі 15—17 ліст. саюзная Ізраілю міліцыя хрысціян-маранітаў учыніла там разню мірных жыхароў, у выніку чаго загінула ад 1 да 2 тыс. жанчын, дзяцей і старых.
Ізраільскія войскі, якія знаходзіліся побач, не прадухілілі гэтыя забойствы, што выклікала ўсеагульнае асуджэнне Ізраіля сусв. супольнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНА́НСАВАЯ ДЫСЦЫПЛІ́НА,
парадак ажыццяўлення фін. дзейнасці, які грунтуецца на выкананні статутаў, працоўнай, дагаворнай, разліковай і плацежнай дысцыпліны. Абавязковая для юрыд. асоб, дзярж. органаў улады, органаў мясц. самакіравання, іх службовых асоб, грамадзян. З’яўляецца аб’ектам дзярж., банкаўскага і галіновага кантролю, эканам. увагі грамадства, умовай фін. стабільнасці дзяржавы і прадпрыемстваў. Патрабаванні да Ф.д. фарміруюцца і мяняюцца ў залежнасці ад фін. і гасп. заканадаўства. Знешні кантроль за Ф.д. ажыццяўляюць; казначэйствы, падатковыя інспекцыі, падатковая міліцыя, банкі і інш.фін.-крэдытныя і судова-прававыя ўстановы, а таксама аўдытарскія службы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
е́хацца, едзецца; безас.
Незак. Пра магчымасць ехаць, перамяшчацца. Удзень звычайна на станцыях такіх пасажыраў зганяла з дахаў чыгуначная міліцыя, але ўночы ехалася спакойна, адно трэба было сцерагчыся, каб не зачапіла чым ды не скаціцца з даху.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліне́йны, -ая, -ае.
1. Які мае выгляд лініі, складаецца з ліній, мае адносіны да лініі (у 1 знач.).
Л. арнамент.
Лінейныя меры даўжыні.
2. Тое, што і рэгулярны (у 2 знач.; уст.).
Лінейныя войскі.
3. Які складае аснову баявых злучэнняў флоту.
Л. крэйсер.
4. Прызначаны для абслугоўвання лініі сувязі ці шляхоў зносін.
Лінейная міліцыя.
Л. манцёр.
○
Лінейная скорасць — скорасць руху, якая вызначаецца па даўжыні шляху, пройдзенага за адзінку часу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАДЫ́СКАЯ КАНСТЫТУ́ЦЫЯ 1812,
першая нац. канстытуцыя Іспаніі, прынятая Устаноўчымі картэсамі 18.3.1812 у г.Кадыс. Абвешчана 19 сак. ў ходзе Ісп. рэвалюцыі 1808—14 (гл.Іспанскія рэвалюцыі 19 стагоддзя). Паводле канстытуцыі Іспанія абвяшчалася спадчыннай манархіяй, у якой заканад. ўлада належала картэсам і каралю, выканаўчая — каралю, абвяшчаліся таксама свабода асобы і недатыкальнасць жылля, роўнасць правоў іспанцаў у метраполіі і ісп. калоніях; каталіцтва абвяшчалася афіц. рэлігіяй, забаранялася вызнанне інш. рэлігій, уводзілася нац.міліцыя ў правінцыях Іспаніі. Кароль Фердынанд VII, які вярнуўся ў Іспанію, у маі 1814 адмяніў канстытуцыю. Адноўлена ў пач.Ісп. рэвалюцыі 1820—23, але зноў адменена Фердынандам VII у кастр. 1823. Трэці раз уступіла ў сілу ў жн. 1836 і дзейнічала да прыняцця ў чэрв. 1837 новай канстытуцыі.