змяі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., змяі́цца; незак.

Выгінацца, цягнуцца звілістай лініяй.

Між кустоў змяілася сцежка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэр...¹, прыстаўка.

Утварае назоўнікі і прыметнікі з тым жа знач., што між..., паміж..., напр.: інтэргранула, інтэрвакальны, інтэркансанантны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мімахо́дам, прысл.

1. Праходзячы, праязджаючы міма.

М. зайсці куды-н.

2. перан. Між іншым, выпадкова.

М. сказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праці́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

Прабрацца праз натоўп, вузкі праход.

П. між лавак.

|| незак. праціска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нелады́, -о́ў (разм.).

1. Кепскія ўзаемаадносіны, непаразуменні паміж кім-н.; сваркі.

Н. між братамі.

2. Няўдачы; непаладкі.

Н. на прадпрыемстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фрэнало́гія, -і, ж.

Антынавуковае вучэнне, якое сцвярджае наяўнасць сувязі між псіхалагічнымі, маральнымі ўласцівасцямі чалавека і будовай яго чэрапа.

|| прым. фрэналагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

intercontinental [ˌɪntəˌkɒntɪˈnentl] adj. між кантынента́льны;

intercontinental flights міжкантынента́льныя палёты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

асацыі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што, з кім-чым (кніжн.).

Устанавіць (устанаўліваць) асацыяцыю (у 2 знач.) між чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́сам і часа́мі, прысл.

1. Іншы раз, калі-нікалі.

2. у знач. пабочн. сл. Дарэчы, між іншым.

Ты, часам (часамі), не ў госці ідзеш?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фе́рма², -ы, мн. -ы, ферм і -аў, ж. (спец.).

Збудаванне, канструкцыя са злучаных між сабой металічных ці драўляных брусоў.

Маставая ф.

|| прым. фе́рмавы, -ая, -ае.