мядзве́дзеў
прыметнік, прыналежны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
мядзве́дзеў |
мядзве́дзева |
мядзве́дзева |
мядзве́дзевы |
| Р. |
мядзве́дзевага |
мядзве́дзевай мядзве́дзевае |
мядзве́дзевага |
мядзве́дзевых |
| Д. |
мядзве́дзеваму |
мядзве́дзевай |
мядзве́дзеваму |
мядзве́дзевым |
| В. |
мядзве́дзеў (неадуш.) мядзве́дзевага (адуш.) |
мядзве́дзеву |
мядзве́дзева |
мядзве́дзевы (неадуш.) мядзве́дзевых (адуш.) |
| Т. |
мядзве́дзевым |
мядзве́дзевай мядзве́дзеваю |
мядзве́дзевым |
мядзве́дзевымі |
| М. |
мядзве́дзевым |
мядзве́дзевай |
мядзве́дзевым |
мядзве́дзевых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МЯДЗВЕ́ДЗЕЎСКІ КА́МАВЫ ПАГО́РАК,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). За 500 м на ПдУ ад в. Мядзведзева Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Пагорак выш. 11 м, дыяметрам 500—625 м размешчаны на забалочанай нізіне. Утварыўся каля 15—20 тыс. гадоў назад у выніку назапашвання жвіру, пяску, стужачнай гліны ў возеры паміж ледзянымі камлыгамі. М.к. п. — эталонная форма рэльефу водна-ледавіковага паходжання.
В.Ф.Вінакураў.
т. 11, с. 65
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНО́ЎСКАЯ (па мужу Баначыч) Таццяна Антонаўна
(9.1.1905, г. Саратаў, Расія — 24.1.1997),
бел. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Вучылася ў Саратаўскай кансерваторыі (1922—28, класы вакалу М.Мядзведзева і А.Баначыча). Скончыла Бел. студыю оперы і балета (1933). У 1933—41 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала прыгожым мяккім голасам вял. дыяпазону, тонкім муз. густам, прывабнай сцэн. знешнасцю. Сярод партый: Шамаханская царыца, Марфа («Залаты пеўнік»; студыйны спектакль «Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Русалка («Кветка шчасця» А.Туранкова).
Б.С.Смольскі.
т. 7, с. 470
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПЦЕЎ Харытон Пракопавіч (1700—63/64),
расійскі даследчык Арктыкі. Капітан 1-га рангу. Стрыечны брат Дз.Я.Лапцева. На флоце з 1718. У 1739—42 кіраваў адным з паўн. атрадаў Другой Камчацкай экспедыцыі, правёў пры ўдзеле С.І.Чэлюскіна, Н.Чэкіна і Г.Мядзведзева апісанне п-ва Таймыр паміж вусцямі рэк Хатанга і Пясіна, адкрыў і апісаў некаторыя бліжэйшыя астравы. Па заканчэнні экспедыцыі служыў на Балт. флоце. Імем Л. названы: марскі бераг на п-ве Таймыр, мыс на п-ве Чэлюскін і інш.; у гонар Х.П. і Дз.Я.Лапцевых названа Лапцевых мора.
т. 9, с. 135
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТО́ЎНІКАЎ Васіль Андрэевіч (н. 1.5.1936, в. Мядзведзева Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Канд. фіз.-матэм. н. (1970). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1960). З 1964 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі (з 1979 заг. лабараторыі). Навук. працы па лазернай фізіцы, лазернай фота- і біяфізіцы, мед. лазерным прыладабудаванні. Адзін са стваральнікаў новага тыпу лазераў — на растворах арган. фарбавальнікаў. Распрацаваў навук. асновы высокаэфектыўных метадаў лазернай тэрапіі. Дзярж. прэмія СССР 1972.
Тв.:
Лазеры и наследственность растений. Мн., 1984 (у сааўт.);
Терапевтическая эффективность низкоинтенсивного лазерного излучения. Мн., 1986 (у сааўт.).
А.І.Болсун.
т. 10, с. 200
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯРДЛО́ВА Роза Міронаўна (н. 25.10.1908, г. Віцебск),
бел. і расійская кінаактрыса. Засл. арт. Беларусі (1935). Скончыла кінааддзяленне Ленінградскага тэатр. тэхнікума (1930, майстэрня Я.Чарвякова). З 1927 здымалася ў кіно. Выканаўца лірыка-драм. роляў. Створаным вобразам уласціва спалучэнне жыццёвай верагоднасці з героіка-рамант. афарбоўкай характару гераінь. Знялася ў бел. фільмах: «Да заўтра» (1929), «Баям насустрач» (1932), «Залатыя агні» (1934), «Новая радзіма», «Шлях карабля» (абодва 1935), «Дачка Радзімы» (1937). Найб. значныя ролі ў маст. стужках на «Ленфільме»: «Дзяўчына з далёкай ракі» (1928), «Цана чалавека» (1929), «Каўказскі палоннік» (1930), «Кроў зямлі» (1931), «Адчайны батальён» (1933), «Нявеста» (1957).
В.А.Мядзведзева.
т. 14, с. 272
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў Мікалай Іванавіч (27.7.1911, с. Зыранка Таліцкага р-на Пермскай вобл., Расія — 9.3.1944),
савецкі разведчык. Герой Сав. Саюза (1944). Працаваў інжынерам у Пермі і Маскве. У Вял. Айч. вайну з жн. 1942 у партыз. атрадзе Дз.М.Мядзведзева «Пераможцы», які дзейнічаў на Укр. Палессі. Пад імем ням. обер-лейтэнанта Паўля Зіберта вёў разведку ў г. Роўна (Украіна), збіраў і перадаваў у партыз. атрад каштоўныя звесткі і дакументы. Разам з партызанамі рабіў дыверсіі, даставіў у партыз. атрад некалькі ням.-фаш. генералаў і чыноўнікаў. Загінуў у баі з прыхільнікамі С.А.Бандэры каля с. Барацін Бродаўскага р-на Львоўскай вобл.
Літ.:
Медведев Д.Н. Это было под Ровно. Элиста, 1968;
Яго ж. Сильные духом. Свердловск, 1971;
Гладков Т.К. Николай Кузнецов М., 1971.
т. 8, с. 562
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАВЯЛЕ́ВІЧ Віктар Васілевіч (н. 4.6.1946, г. Самарканд, Узбекістан),
бел. рэжысёр кіно і тэлебачання. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1974). З 1968 на тэлебачанні. Паставіў фільмы: дакумент. «Вакаліз» (1971), «Крыніца» (1974, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Дубліне, 1974), «Тварам да вас» (1978, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кане, 1979), «Стварэнне» (1980), «Бацькоўскі дом» (1982), «Хатынь» (1985), «Па дарогах «Слова аб паходзе Ігаравым» (1986), «Галасушка» (1989), «Адхланне» (1992), «Уладар» (1993), «Славянскія танцы», «Валянцінаў дзень» (абодва 1994), «Пад крыламі Ефрасінні» (1997, прэмія Міжнар. кінафестывалю «Залаты віцязь», Масква, 1997), «Дабро твары» (1998), «Час будаваць храмы» (2001); маст. «Прыйдзі і віждзь» (1992), «Пастка для зубра» (1994—95); фільмы-спектаклі «Пачакай, затрымайся» (1981), «Пагарэльцы» (1988), «Князь Вітаўт» (1998); фільмы-балеты «Карміна-Бурана» (1990), «Шчаўкунок» (1992), «Спартак» (1993), «Страсці» («Рагнеда», 1996) і інш.
В.А.Мядзведзева.
т. 17, с. 356
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІНА (дзявочае Падрамянцова) Марыя Гаўрылаўна
(11.4.1854, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 21.9.1915),
расійская актрыса. Як праф. актрыса дэбютавала ў 1869 у Мінску (Полінька — «Даходнае месца» А.Астроўскага). З 1870 працавала ў Харкаве, Ноўгарадзе, з 1872 — у трупе акцёра П.Мядзведзева ў Казані, Саратаве, Арле. Выступала ў вадэвілях, аперэтах, лёгкіх камедыях. З 1874 у Александрынскім т-ры (С.-Пецярбург). Была лепшай выканаўцай ролі Мар’і Антонаўны за ўсю сцэн. гісторыю «Рэвізора» М.Гогаля. Яе ігра адметная маст. завершанасцю, лаканізмам і выразнасцю дэталей. Сярод роляў: Паліксена, Вара, Надзя, Вера Піліпаўна («Праўда — добра, а шчасце лепш», «Дзікунка», «Выхаванка», «Сэрца не камень» Астроўскага), Акуліна («Улада цемры» Л.Талстога), Верачка, Наталля Пятроўна («Месяц у вёсцы» І.Тургенева). Гастролі С. у Берліне (1899) садзейнічалі папулярызацыі рус. акцёрскага мастацтва за мяжой. Адзін з арганізатараў і старшыня Рус. тэатр. т-ва. Заснавальніца прытулку для састарэлых артыстаў (1896, цяпер Дом ветэранаў сцэны імя С. у С.-Пецярбургу).
Тв.:
Горести и скитания. Л.;
М., 1961.
Літ.:
Шнейдерман И.И. М.Г.Савина. М.; Л. 1956.
т. 14, с. 68
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎНА,
горад, цэнтр Ровенскай вобл. на Украіне, на р. Вусце (бас. р. Прыпяць). Вядомы з 1282. Каля 245 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (высакавольтная электраапаратура, станкі і інш.), хім. (мінер. ўгнаенні, ВА «Азот»), харч., лёгкая (ільняная). 3 ВНУ, 2 тэатры, музеі: гіст.-краязн., разведчыка М.І.Кузняцова. Успенская царква (18 ст.).
У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1282 як горад Галіцка-Валынскага княства. З 2-й пал. 14 ст. ў ВКЛ. У канцы 15 ст. атрымаў магдэбургскае права. Пасля Люблінскай уніі 1569 у складзе Рэчы Паспалітай, пасля 2-га яе падзелу (1793) разам з Правабярэжнай Украінай далучаны да Расіі. З 1793 павятовы горад Валынскай губ. У 1-ю сусв. вайну акупіраваны (1918) аўстра-герм., з 1920 — польскімі войскамі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 у складзе Польшчы. У 1939 далучаны да УССР, са снеж. 1939 абл. цэнтр. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны (1941—44) ням.-фашыстамі, цэнтр рэйхскамісарыята «Украіна». Каля Р. дзейнічалі партыз. атрад Дз.М.Мядзведзева «Пераможцы» і разведчык М.І.Кузняцоў.
т. 13, с. 413
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)