да пач. 20 ст. драўлянае кругладоннае хадавое судна. Будавалі на рэках Зах. Буг і Мухавец. Даўж. 28—32 м, шыр. 7—8 м, грузападымальнасць ад 48—60 да 128—160 т. Служылі каля 5 навігацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГАН,
возера ў Беларусі, у Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р.Мухавец, за 9 км на ПдЗ ад г. Пружаны. Пл. 0,23 км², даўж. 780 м, найб.шыр. 500 м. Схілы катлавіны выш. да 2 м, пад хмызняком, паўночныя разараныя. Берагі забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАХЛО́ЎКА,
рака ў Пружанскім і Кобрынскім р-нах Брэсцкай вобл., правы прыток р.Мухавец (бас.Зах. Буга). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 226 км². Пачынаецца каля паўд. ускраіны в. Паддубна (Пружанскі р-н). У верхнім цячэнні наз. Гарадзечна. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІПО́ЎКА,
рака ў Беларусі, у Маларыцкім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р.Мухавец (бас.Зах. Буга). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 534 км². Пачынаецца ў Маларыцкім раёне з канала, вада падаецца з Лукаўскага вадасх. праз калектар. Даліна невыразная, рэчышча каналізаванае. Ніжэй в. Чарняны Маларыцкага р-на выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЯПРО́ЎСКА-БУГСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., за 27 км на ПдУ ад г. Кобрын. Створана ў 1986 на канале Арэхаўскі (бас.р.Мухавец), за 8 км ад вусця. Пл. 1,47 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 9,2 м, аб’ём вады 7,1 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БІНКА,
рака ў Камянецкім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., правы прыток р.Мухавец (бас.Зах. Буга). Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 228 км². Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Пелішча Камянецкага р-на. Цячэ па Прыбугскай раўніне. Рэчышча каналізавана на ўсім працягу. Верхняе цячэнне на працягу 10 кмназ. канал Жабінка. Створаны сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНЬ,
возера ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р.Мухавец, за 30 км на ПдУ ад г. Кобрын. Пл. 1,83 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 11,5 м. Пл. вадазбору 143 км². На ПдЗ у возера ўпадаюць р. Літкава і канал без назвы, на Пн Казацкім каналам праз сістэму каналаў злучана з Дняпроўска-Бугскім каналам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЯПРО́ЎСКА-БУ́ГСКІ КАНА́Л,
частка Дняпроўска-Бугскага воднага шляху ў Кобрынскім, Драгічынскім і Іванаўскім р-нах Брэсцкай вобл. Звязвае р. Піна (бас.р. Прыпяць) з р.Мухавец (бас.р.Зах. Буг). Агульная даўж. 95 км. Ў навігацыю глыб. канала да 1,6 м, шыр. ад 22 да 28 м. Вытокам канала ўмоўна лічыцца водападзел каля в. Селішча (у вусці Белаазерскага канала). Складаецца з 2 частак: Бугскай (ад вусця Белаазерскага канала да ўпадзення ў р.Мухавец каля г. Кобрын, даўж. 50 км) і Прыпяцкай (ад вусця Белаазерскага канала да ўпадзення ў р. Піна каля в. Перадуб, даўж. 45 км). Канал праходзіць па забалочанай нізіне. Асн. прытокі Бугскай ч. канала — Арэхаўскі, Валавельскі, Каралеўскі, Павіццеўскі каналы, Прыпяцкай ч. — Ляхавіцкі, Жыроўскі, Белаазерскі, Залядынскі, Зуброўскі каналы і р. Сасновіца. Асн. крыніцы жыўлення — перакід вады з Прыпяці праз азёры Святое, Валянскае (у межах Украіны) і Белае. Узроўневы рэжым канала рэгулюецца гідратэхн. збудаваннямі. Пабудаваны ў 1775—1848; у 1940 рэканструяваны. У Вял.Айч. вайну разбураны. У 1945—46 Д.-Б.к. адноўлены, пазней рэканструяваны. Суднаходны. Перавозяць пераважна мінер. сыравіну, буд. матэрыялы. лес. Выкарыстоўваецца таксама як водапрыёмнік меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́СКІ,
вёска ў Хідрынскім с/с Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл., каля р.Мухавец, на аўтадарозе Мінск—Брэст. Цэнтр аграфірмы «Беларусь». За 8 км на З ад горада і чыг. ст. Кобрын, 37 км ад Брэста. 733 ж., 356 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БРЫНСКАЯ МІКАЛА́ЕЎСКАЯ ЦАРКВА,
помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1750-я г. за межамі г. Кобрын Брэсцкай вобл., на беразе р.Мухавец, у 1841 перавезена ў горад, перабудавана з элементамі позняга класіцызму. Складаецца з асн. зруба, 5-граннай апсіды і 4 чацверыковых аб’ёмаў, размешчаных па вуглах асн. зруба. Усе аб’ёмы накрыты агульным шматсхільным дахам, у сярэдзіне якога на чацверыковым пастаменце ўзвышаецца вял. 8-гранны светлавы барабан з купалам. Гал. фасад раскрапаваны па баках выступамі і аздоблены 2 калонкамі.