кіда́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спартсмен, які кідае дыск, кап’ё, молат і інш.

|| ж. кіда́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. кіда́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́лат-ры́ба ж., зоол. мо́лот-ры́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hammer and sickle [ˌhæmərəndˈsɪkl] n. серп і мо́лат

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мо́лот-ры́ба зоол. мо́лат-ры́ба, -бы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Молат 7/288

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МО́ЛАТ-РЫ́БА,

гл. Молатагаловыя акулы.

т. 10, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кіда́льнік, ‑а, м.

Спартсмен, які кідае дыск, кап’ё, молат і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

молатападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму молата; падобны на молат (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́мар 1, пра ’вялікі і цяжкі прадмет’ (Сцяц. Словаўтв.). Спачатку, мусіць, ’вялікі молат, молат’. Параўн. укр. дыял. (зах.) га́мер ’(вялікі) молат’. Запазычанне з ням. Hammer ’молат’, Параўн. Рудніцкі, 555.

Га́мар 2 ’верхняя ручка ў падоўжнай піле’. Гл. га́мары.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«СЕРП І МО́ЛАТ»,

залаты медаль у СССР, устаноўлены ў 1940 як знак асаблівай адзнакі Героя Сацыялістычнай Працы.

т. 14, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)