МЕ́ТРЫКА (польскае metryka ад лац. matricula спіс),
пасведчанне аб нараджэнні, якое выдаецца на падставе адпаведнага запісу ў метрычнай кнізе (кніга для афіц. рэгістрацыі актаў нараджэння, шлюбу, смерці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ТРЫКА (грэч. metrikē ад metron мера, памер),
1) у вершаскладанні — сістэма правіл, выпрацаваных на аснове ўзораў пабудовы верша, найб. прыдатных і ўласцівых пэўнай мове. Напр., М. антычнага верша, М. беларускага верша і г.д. М. называюць таксама раздзел вершазнаўства, які вывучае сукупнасць правіл вершаскладання ў пэўнай л-ры.
2) У музыцы — сукупнасць усіх праяў метра ў музыцы ці канкрэтным муз. творы. М. называюць таксама вучэнне пра муз. метр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ме́трыкаIIж.літ. Métrik f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ме́трыкаIж. (пасведчанне аб нараджэнні) Gebúrts¦urkunde f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МЕ́ТРЫКАў матэматыцы, правіла вылічэння адлегласці паміж любымі пунктамі (элементамі) зададзенага мноства. Мноства з зададзенай на ім М. наз.метрычнай прасторай. М. з’яўляецца сапраўднай лікавай функцыяй p(a,b) якая задавальняе ўмовы: p(a,b) ≥ 0, пры гэтым p(a,b) = 0 толькі, калі a = b, p(a,b) = p(b,a); p(a,b) + p(b,c) ≥ p(a,c). На адным і тым жа мностве М. можна задаць рознымі спосабамі. Напр., на плоскасці за адлегласць паміж пунктамі a(x1,y1) і b(x2,y2) можна прыняць звычайную эўклідаву адлегласць
,
ці інш. У вектарных прасторах (функцыянальных і каардынатных) М. задаецца нормай, а таксама з дапамогай скалярнага здабытку вектараў; у дыферэнцыяльнай геаметрыі — заданнем элемента даўжыні дугі з дапамогай дыферэнцыяльнай квадратычнай формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
метрыка
Том: 18, старонка: 17.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Ме́трыка ’выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння’ (ТСБМ), смарг., пруж.мэтрыка, драг.мэтрыкэ ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел.метрика, метрыка ’канцылярская кніга’ (пач. XVI ст.), «Літоўская метрыка», — запазычаны са ст.-польск.metryka, якое з с.-лац.matricula ’каталог, вопіс’ < лац.mātrīx ’тс’. Булыка (Лекс. запазыч., 57) памылкова выводзіць з лац.metrica ’?’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ме́трыка1
(гр. metrike, ад metron = мера)
1) раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае вершаскладанне і памер верша; сукупнасць правіл вершаскладання;
2) сукупнасць канкрэтных праяўленняў метра2 ў музыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)