Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГЕРАКЛІ́Т ((Hēracleitos) Эфескі) (каля 520—460 да н.э.),
старажытнагрэчаскі філосаф, прадстаўнік іанійскай школы, заснавальнік дыялектыкі. Захавалася каля 130 фрагментаў яго твора «Аб прыродзе». Цэнтр. паняцце яго філасофіі — логас (розум); тое, што адпавядае яму ў рэальнасці, вечнае і абумоўлівае сапраўдны стан рэчаў. Кожная з’ява, паводле Геракліта, — тоеснасць супрацьлегласцей. Для выяўлення гэтага адзінства патрэбны псіхал. ўстаноўка на пазнанне і апора на сведчанні органаў пачуццяў, а таксама арыентацыя на светапоглядныя ўяўленні аб зменлівасці (цякучасці) усяго існага, аб вечна жывым агні, які «мерна ўзгараецца і мерна патухае», як яго аснове, аб фундаментальнай ролі ўсеагульнага. Пазнанне ўсеагульнага логаса Геракліт прыпадабняў да вырошчвання чалавечай душой уласнага логаса. Сац.-паліт. погляды Геракліта вызначаліся антыдэмакратызмам, супрацьпастаўленнем «герояў» і «натоўпу» ў спалучэнні з прызнаннем неабходнасці развіцця грамадства і прыярытэтнасці вызначаных дзяржавай законаў перад інш. сродкамі рэгулявання грамадскага жыцця.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Материалисты Древней Греции. М., 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мадэра́та,
1.прысл.Мерна, не спяшаючыся (пра тэмп выканання музычнага твора).
2.нескл., н. Музычны твор або яго частка ў мерным тэмпе.
[Ад іт. moderato — мерна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ятнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Стрыжань або ланцуг з цяжарам на ніжнім канцы, які мерна вагаецца з боку ў бок у падвешаным стане.
Насценны гадзіннік з маятнікам.
2. Рухомае кольца ў ручным ці кішэнным гадзінніку, якое рэгулюе ход.
|| прым.ма́ятнікавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ле́ра, ‑ы, ж.
Уст. Ліра 1 (у 2 знач.). У спевы ўпляталіся рыпучыя галаслівыя гукі леры.Мурашка.Рукі мерна корбу леры круцяць.Ліхадзіеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́ятнік ’пруток ці ланцуг з цяжарам на канцы, якія мерна вагаюцца з боку ў бок у падвешаным стане’, ’колца гадзінніка, якое рэгулюе яго ход’ (ТСБМ, Бяльк.). Відавочна, з рус. мовы. Да ма́яць (гл.).