Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мю-мезо́н
(ад гр. mu = назва літары μ + мезон)
тое, што і мюон.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАДАРОДАПАДО́БНЫЯ А́ТАМЫ,
1) іоны лёгкіх элементаў, якія, як вадарод, маюць ядро і адзін электрон. Напр., аднаразова іанізаваны атам гелію He+, двойчы іанізаваны атам літыю Li2+ і да т.п.
2) Нестабільныя часціцы, т.зв. новыя атамы. Напр., мезаатамы, якія маюць ядро атама вадароду (пратон) і адмоўна зараджаную элементарную часціцу (μ−-мезон, π−-мезон і інш.).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛЕПТО́НЫ (ад грэч. leptos тонкі, лёгкі),
элементарныя часціцы, якім уласцівы электраслабае ўзаемадзеянне і гравітацыйнае ўзаемадзеянне. Адрозніваюцца ад адронаў, кваркаў і інш. адсутнасцю моцнага ўзаемадзеяння, напр. паміж сабой, паміж Л. і кваркамі. Маюць спін 1/2 і адносяцца да ферміёнаў. Падзяляюцца на 3 сям’і (пакаленні): электрон і электроннае нейтрына, μ−мезон і мюоннае нейтрына, τ− Л. і таоннае нейтрына, а таксама іх антычасціцы (пазітроны, μ+мезон, τ+ Л.) і адпаведныя антынейтрына; з кожнай з гэтых сем’яў звязваюць асобны лептонны лік. Л. не маюць структуры, утвараюць вадародападобныя атамарныя станы тыпу пазітронія, мюонія і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пі-мезо́ны
(ад гр. pi = назва шаснаццатай літары грэчаскага алфавіта + мезоны)
тры разнавіднасці нестабільных элементарных часцінак, з якіх дзве (пі-плюс-мезон і пі-мінус-мезон) электрычна заражаныя, а трэцяя (пі-нуль-мезон) электрычна нейтральная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАМБІНАВА́НАЯ ІНВЕ́РСІЯ, CP-пераўтварэнне,
аперацыя пераходу ад часціц сістэмы да антычасціц (зарадавае спалучэнне, C) з адначасовай зменай знакаў прасторавых каардынат часціц (прасторавая інверсія, P). З К.і. звязана існаванне адпаведнай сіметрыі (CP-сіметрыі), якая характарызуецца камбінаванай цотнасцю (КЦ) — цотнасцю абсалютна нейтральных часціц (γ-квант, π0-мезон і інш.). КЦ захоўваецца ва ўсіх узаемадзеяннях элементарных часціц, за выключэннем распадаў доўгаіснуючых KL°-мезонаў, выкліканых слабымі ўзаемадзеяннямі, што сведчыць аб прыблізным характары CP-сіметрыі. Гл. таксама Людэрса—Паўлі тэарэма.
французскі архітэктар. Вучыўся ў арх. С. дэ Броса. Творча перапрацаваў традыцыі франц. і часткова італьян. Адраджэння, заклаў асновы класіцызму 17 ст. У работах М. спалучэнне пластычнага багацця дэкору з выразнасцю і прастатой агульнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, са строга рэгулярнай пабудовай плана: крыло замка ў Блуа (перабудова, 1635—38), палац Мезон-Лафіт каля Парыжа (1642—50), царква Валь-дэ-Грас (1645—46) і атэль Карнавале (перабудова, 1660—61) у Парыжы. Распрацаваў канструкцыю мансарды.
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1977), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1989). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1952). З 1956 у Стэнфардскім ун-це (з 1967 праф.), з 1963 у Стэнфардскім лінейным паскаральнікавым цэнтры (у 1984—99 дырэктар). Навук. працы па квантавай электрадынаміцы, фізіцы высокіх энергій, паскаральнай тэхніцы. Пад яго кіраўніцтвам пабудавана накапляльнае Стэнфардскае пазітрон-электроннае паскаральнае кальцо (SPEAR; 1973). Адкрыў першую «зачараваную» часціцу — J/ψ-мезон, (1974, незалежна ад С.Тынга) і пацвердзіў гіпотэзу аб існаванні с-кварка. Нобелеўская прэмія 1976.
Тв.:
Рус. пер — От ψ к очарованию. (Эксперименты 1975—1976 гг.) // Успехи физ. наук. 1978. Т. 125, вып. 2;
Следующее поколение ускорителей с электрон-позитронными встречными пучками. // Там жа. 1980. Т. 130, вып. 4.