БА́ЎЭР Таццяна Стафанаўна (13.4.1924, Масква — 13.6.1944),

удзельніца партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Дачка венг. камуніста, удзельніка венг. рэвалюцыі 1919. У 1941 добраахвотна пайшла на фронт, разведчыца, медсястра. З жн. 1942 на тэр. Беларусі: вяла разведвальную і дыверсійную работу, распаўсюджвала сав. газеты, лістоўкі ў Мінску, здабывала зброю, боепрыпасы, медыкаменты для партызанаў. З 1943 у складзе спец. групы ў Мінскай вобласці. Загінула ў баі з карнікамі каля в. Макаўе Барысаўскага р-на.

т. 2, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЛЕСАВА Алена Фёдараўна (8.6.1920, в. Колесава Яраслаўскага р-на, Расія — 11.9.1942),

удзельніца партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). З 1941 медсястра, з групай разведчыц неаднаразова пераходзіла лінію фронту для дыверсійнай работы ў тыле ворага. З мая 1942 камандзір дыверсійнай групы, якая ў Бары саўскім і Крупскім р-нах разграміла 6 гарнізонаў, з удзелам інш. груп узарвала 11 эшалонаў ворага і інш. Загінула ў баі. На яе магіле ў г.п. Крупкі помнік.

А.Ф.Колесава.

т. 8, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Sáalschwester f -, -n мед. пала́тная медсястра́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БАРО́ЎСКІ Ісаак Юльевіч (18.11.1921, Віцебск — 5.3.1991),

бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1941). Працаваў у жанры партрэта і пейзажа. Творы адметныя сакавітым колерам, пластычнасцю кампазіцыі. Сярод работ: партрэты Ц.​Ц.​Тарасава, Ц.​А.​Каваленкі, В.​Л.​Парахневіча, прафесара І.​Л.​Саснавіка, мастака Г.​Ф.​Шутава, партыз. камандзіра Д.​Ф.​Райцава, даяркі Г.​Е.​Нікалаевай, «Медсястра» (усе 1967—70), старшыні калгаса М.​І.​Каца (1975); «Маладая калгасніца» (1978), урача-псіхіятра В.​А.​Анішчанкі (1981), настаўніцы М.​К.​Ждан (1991); пейзажы «Пасля навальніцы», «Куток Віцебска», «Ралля», «Ля возера», «Восень»; нацюрморты «Астры», «Хлеб» (усе 1991); кампазіцыя «Пэн Ю.» (1988——89) і інш.

М.​Л.​Цыбульскі.

І.Бароўскі. Партрэт Героя Сацыялістычнай Працы даяркі Г.​Е.​Нікалаевай. 1970.

т. 2, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Schwéster f -, -n

1) сястра́

2) медсястра́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

matron [ˈmeɪtrən] n.

1. сястра́-гаспады́ня (у баль ніцы); медсястра́ (у школе)

2. fml кабе́та, заму́жняя жанчы́на ў гада́х, ма́ці сям’і́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

attendant​1 [əˈtendənt] n.

1. асо́ба, яка́я абслуго́ўвае або́ дапамага́е;

a cloakroom attendant гардэро́бшчык; гардэро́бшчыца;

a medical attendant медсястра́

2. суправаджа́льнік; суправаджа́льніца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ёд, ‑у, М ёдзе, м.

1. Хімічны элемент, рэчыва ў выглядзе цёмна-шэрых крышталяў з металічным бляскам, якое здабываецца галоўным чынам з попелу некаторых марскіх водарасцей.

2. Спіртавы раствор гэтага рэчыва, які выкарыстоўваецца ў медыцыне. Медсястра таропка змазала ёдам скуру навокал раны. М. Ткачоў.

[Ад грэч. ioedēs — фіялетавы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sister [ˈsɪstə] n.

1. сястра́;

a full sister ро́дная сястра́;

a big/little sister старэ́йшая/мало́дшая сястра́

2. Sister BrE старэ́йшая медсястра́

3. Sisterrelig. сястра́; мана́шка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шпрыц, ‑а, м.

1. Медыцынскі інструмент для ўвядзення ў арганізм лекавых рэчываў, а таксама для адсмоктвання з поласцей вадкасці, які мае выгляд цыліндра з поршнем і іголкай. Трымаючы шпрыц, на бліскучай іголцы якога вісела кропля, медсястра ваткай выцірала матчыну руку і супакойвала: — Пацярпіце... крыху... зараз будзе лепш... Карпаў.

2. Спец. Інструмент такога ж характару, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці. Шпрыц для крэму.

[Ням. Spritze.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)