ponoć

уст. мабыць; нібыта; кажуць; маўляў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

де част., прост. бо; ні́бы; маўля́ў;

он-де тако́й ма́стер ён бо (ні́бы) такі́ ма́йстар;

скажи́те ему́, го́сти-де ждут скажы́це яму́, го́сці, маўля́ў, чака́юць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ракама́ту (rakamátu) ’нібы, быццам, лікам’ (Варл.). Відаць, у аснове слова прыслоўе ад рэкці ’сказаць’ (гл. рэ́кнуць) — *ракама́ ’кажучы’, параўн. рако́мсе ’быццам’ (гл.), ст.-бел. ркомо ’як быццам, нібы’ (Ст.-бел. лексікон), у той жа функцыі маўляў (гл.), ст.-рус. рьци, польск. rzekomo ’моў, маўляў’; канец слова ўзыходзіць да ўказальнага займенніка *tъ (гл. тут).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мулю́ ’моў’ (Нас.), скажоная форма з муляў ’тс’ (ваўкав., БНТ, Лег. і пад.) < маўляў < маўляць. Да мова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няўця́мнасць, ‑і, ж.

Разм.

1. Уласцівасць няўцямнага. [Дырэктар] не чакаў такой дзёрзкасці і доўга глядзеў на мяне са здзіўленнем і няўцямнасцю: маўляў, што зрабілася з жанчынай? Шамякін.

2. Што‑н. незразумелае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змахлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.

Разм. Зрабіць несумленны ўчынак; ашукаць, зжульнічаць. Вельмі часта Андрэйка імкнуўся змахляваць, спрачаўся, даводзіў, што мяч забіты правільна, і тут жа падміргваў Валодзьку: маўляў, падтрымай. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаля́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Засвоіць мову, звычкі, культуру палякаў; стаць падобным да паляка. У абвінавачанні нават гаварылася, што Крупскі апалячыўся — маўляў, гаворыць з падначаленымі па-польску і нават танцуе мазурку. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

птах, ‑а, м.

Разм. Птушка, звычайна вялікая. У непраходнай глухамані гняздзіцца на векавых дрэвах рэдкі птах — чорны бусел. В. Вольскі. Дзед ганарыўся галубамі: маўляў, ні ў каго няма такіх разумных птахаў, як у яго... Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плю́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Лыпаць, моргаць (вачамі). Бацька маўчаў і сонна плюскаў вачыма. Хомчанка. Іра плюскае вачыма і паказвае мне: маўляў, выходзь і чакай. Сабаленка.

2. Хлюпаць, плюхаць, плюхцець. Пад нагамі плюскала вада. Пянкрат.

3. Іран. Цалаваць, цмокаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даліка́ціцца, ‑качуся, ‑кацішся, ‑каціцца; незак.

Разм. Далікатна абыходзіцца з кім‑, чым‑н. Яшчэ і сёння між калгаснікаў ідуць спрэчкі аб тым, ці варта было гаціць такую процьму грошай на гэту механіку. Маўляў, чаго ўжо так далікаціцца з тымі каровамі... Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)