Віцебскія мастацкія майстэрні (1920—21) 3/126

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Народныя мастацкія промыслы 4/353; 7/70, 416, 424

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мастацкія акадэміі і інстытуты 5/572; 7/70, 71

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАРО́ДНЫЯ МАСТА́ЦКІЯ ПРО́МЫСЛЫ,

адна з форм народнай творчасці, звязаная з вырабам прадметаў дэкар.-прыкладнога характару на продаж; галіна народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; арганічная частка матэрыяльнай і духоўнай культуры народа. Вытокі Н.м.п. у хатніх промыслах, якія з цягам часу ператварыліся ў дробную таварную вытв-сць (гл. Рамёствы). Існавалі звычайна як невял. саматужныя майстэрні з выкарыстаннем ручной працы, у выглядзе хатняй вытв-сці (працавала адна сям’я), радзей як арцелі майстроў, што пераходзілі з вёскі ў вёску. У формах, расфарбоўцы, арнаментацыі вырабаў Н.м.п. яскрава выяўляюцца эстэт. густы народа, яго шматвяковыя культ. традыцыі. Залежнасць ад патрабаванняў рынку вымушала майстроў прытрымлівацца мясц. традыцый, аператыўна адгукацца на патрабаванні і густы спажыўцоў (чужое, безгустоўнае не прыжывалася).

Вядомы ўсім народам свету У некат. краінах развіццё капіталіст. адносін, пашырэнне прамысл. вырабаў прывяло Н.м.п. да заняпаду або поўнага выраджэння (ЗША, краіны Зах. Еўропы). У некат. краінах, дзе капіталіст. таварна-грашовыя адносіны не набылі развітога характару (пераважна Азія і Афрыка), шырока бытуюць і ў наш час. У канцы 19 — пач. 20 ст. пачалося іх адраджэнне як важнай часткі нац. культуры. Шырока вядомы сярэднеазіяцкае дыванаткацтва, апрацоўка каштоўных і каляровых металаў у народаў Каўказа, бурштыну і скуры ў Прыбалтыцы, косці і футра ў народаў Д. Усходу, у Расіі філігрань, фініфць. выраб карункаў, кераміка (гл. Гжэльская кераміка, Дымкаўская цацка), размалёўка па дрэве і метале (гл. Жостаўская размалёўка, Хахламская размалёўка), лакавая мініяцюра (гл. Лакі мастацкія, Мсцёрская мініяцюра, Палехская мініяцюра, Фядоскінская мініяцюра, Холуйская мініяцюра) і інш.

На Беларусі асн. відамі Н.м.п. здаўна былі ганчарства, розныя віды мастацкага пляцення (пераважна з лазы), такарнае рамяство, набіванка, пернікарства, выраб мэблі, часткова — ткацтва, вышыўка. Найб. пашырыліся Н.м.п. ў канцы 19—1-й пал. 20 ст., хоць насычэнне рынку адносна таннымі прамысл. вырабамі прывяло некат. іх віды да заняпаду (набіванка, пернікарства). У сувязі са зменамі ў канструкцыі, паляпшэннем знешняга і ўнутр. выгляду нар. жылля пашырыліся віды Н.м.п., звязаныя з дэкар. аздабленнем інтэр’ера: размалёўка па дрэве, шкле, палатне (гл. Агоўская размалёўка, Агоўскія куфры, Давыд-Гарадоцкія куфры, Лідскія куфры, Нарачанска-Дзісенскія дываны), саломка мастацкая. З мэтаю падтрымкі Н.м.п. у асяродках іх традыц. развіцця земствы арганізоўвалі школы і майстэрні: ткацкія — у Севасцянавічах (Магілёўшчына) і Лепелі, лозапляцення — у Магілёве і Гомелі і інш. Было арганізавана Таварыства дапамогі хатняму рамяству, якое дапамагала нар. майстрам у паляпшэнні якасці вырабаў, узбагачэнні форм і дэкору, арганізацыі збыту прадукцыі. У 1920—30-я г. майстры-саматужнікі аб’ядноўваліся ў арцелі (ганчарныя, ткацка-вышывальныя і інш.). У 1938 створаны Бел. маст.-прамысл. саюз, які аб’яднаў іх у адзіную сістэму. У час Вял. Айч. вайны і пасляваен. перыяд адбудовы вёскі ў сувязі з недахопам прамысл. утылітарна-дэкар. вырабаў аднавіліся традыц. Н.м.п., пераважна ганчарства, ткацтва, пляценне з саломы і лазы, аплікацыя саломай па дрэве і палатне, размалёўка. Многія асяродкі традыц. Н.м.п. паслужылі асновай для стварэння вытв. аб’яднанняў і ф-к маст. вырабаў з апорнымі пунктамі па рабоце з майстрамі-надомнікамі ў навакольных вёсках. У 1965 яны былі далучаны да Упраўлення маст. прам-сці Мін-ва мясц. прам-сці Беларусі. У 1988 упраўленне рэарганізавана ў Бел. вытв.-гандл. аб’яднанне «Белмастпромыслы», у 1991 — у асацыяцыю «Бел. нар. маст. промыслы», з 1993 — у Бел. дзярж. канцэрн маст. промыслаў. У канцы 1980-х г. уздым цікавасці да нац. бел. культуры і прыняцце закона аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці (1987) адрадзілі традыц. Н.м.п. і пашырылі новыя формы іх арганізацыі (кааператывы, дамы рамёстваў і інш.). У 1999 прыняты закон «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь».

Літ.:

Народные художественные промыслы СССР. М., 1983;

Сахута Е.М., Говор В.А. Художественные ремесла и промыслы Белоруссии. Мн., 1988;

Лабачэўская В.А. Зберагаючы самабытнасць: 3 гісторыі нар. мастацтва і промыслаў Беларусі. Мн., 1998.

Я.М.Сахута.

Да арт. Народныя мастацкія промыслы. Ганчар І.Генбіцкі з в. Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобл.
Да арт. Народныя мастацкія промыслы. Майстрыха аплікацыі саломкай на тканіне К.Русаковіч з в. Рухава Старадарожскага раёна Мінскай вобл.
Да арт. Народныя мастацкія промыслы. Майстар мастацкай размалёўкі Дз.Цубер з г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобл.

т. 11, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЦЕБСКІЯ СВАБО́ДНЫЯ ДЗЯРЖА́ЎНЫЯ МАСТА́ЦКІЯ МАЙСТЭ́РНІ,

назва ў 1920—21 Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.

т. 4, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

маста́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. маста́цкі маста́цкая маста́цкае маста́цкія
Р. маста́цкага маста́цкай
маста́цкае
маста́цкага маста́цкіх
Д. маста́цкаму маста́цкай маста́цкаму маста́цкім
В. маста́цкі (неадуш.)
маста́цкага (адуш.)
маста́цкую маста́цкае маста́цкія (неадуш.)
маста́цкіх (адуш.)
Т. маста́цкім маста́цкай
маста́цкаю
маста́цкім маста́цкімі
М. маста́цкім маста́цкай маста́цкім маста́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

духоўна-мастацкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. духоўна-мастацкі духоўна-мастацкая духоўна-мастацкае духоўна-мастацкія
Р. духоўна-мастацкага духоўна-мастацкай
духоўна-мастацкае
духоўна-мастацкага духоўна-мастацкіх
Д. духоўна-мастацкаму духоўна-мастацкай духоўна-мастацкаму духоўна-мастацкім
В. духоўна-мастацкі
духоўна-мастацкага
духоўна-мастацкую духоўна-мастацкае духоўна-мастацкія
Т. духоўна-мастацкім духоўна-мастацкай
духоўна-мастацкаю
духоўна-мастацкім духоўна-мастацкімі
М. духоўна-мастацкім духоўна-мастацкай духоўна-мастацкім духоўна-мастацкіх

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прафесійна-мастацкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прафесійна-мастацкі прафесійна-мастацкая прафесійна-мастацкае прафесійна-мастацкія
Р. прафесійна-мастацкага прафесійна-мастацкай
прафесійна-мастацкае
прафесійна-мастацкага прафесійна-мастацкіх
Д. прафесійна-мастацкаму прафесійна-мастацкай прафесійна-мастацкаму прафесійна-мастацкім
В. прафесійна-мастацкі
прафесійна-мастацкага
прафесійна-мастацкую прафесійна-мастацкае прафесійна-мастацкія
Т. прафесійна-мастацкім прафесійна-мастацкай
прафесійна-мастацкаю
прафесійна-мастацкім прафесійна-мастацкімі
М. прафесійна-мастацкім прафесійна-мастацкай прафесійна-мастацкім прафесійна-мастацкіх

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пісьме́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які займаецца літаратурнай працай, піша мастацкія літаратурныя творы.

|| ж. пісьме́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. пісьме́нніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Knstartikel pl маста́цкія вы́рабы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)