марсія́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Марса, марсіян. Марсіянскі ландшафт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«МАРС»,

серыя сав. аўтаматычных міжпланетных станцый (АМС) для даследавання Марса і касм. прасторы, а таксама праграма іх распрацоўкі і запускаў.

У 1962—74 адбыліся палёты 7 «М.». «М.-1» — першая ў свеце АМС, запушчаная 1.11.1962 ў бок Марса для даследаванняў пры блізкім пралёце. Капсула «М.-2» дасягнула Марса (снеж. 1971). Спускальны апарат «М.-З» (2.12.1971) здзейсніў пасадку на Марс. У 1973 упершыню па міжпланетнай трасе адначасова адбыліся палёты 4 АМС: «М.-4» — «М.-7». Арбітальныя адсекі «М.-2», «М.-З», «М.-5» сталі штучнымі спадарожнікамі Марса. Спускальны апарат «М.-6» дасягнуў паверхні Марса. АМС «М.» далі магчымасць атрымаць навук. даныя пра касм. прастору, атмасферу і паверхню Марса.

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 10, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ма́рс

‘пляцоўка на мачце’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ма́рс ма́рсы
Р. ма́рса ма́рсаў
Д. ма́рсу ма́рсам
В. ма́рс ма́рсы
Т. ма́рсам ма́рсамі
М. ма́рсе ма́рсах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фор-ма́рс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фор-ма́рс фор-ма́рсы
Р. фор-ма́рса фор-ма́рсаў
Д. фор-ма́рсу фор-ма́рсам
В. фор-ма́рс фор-ма́рсы
Т. фор-ма́рсам фор-ма́рсамі
М. фор-ма́рсе фор-ма́рсах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ма́рсавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марса. Марсавы парус.

марсавы́, о́га, м.

Матрос, які нясе вахту на марсе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астэро́іды, ‑аў; адз. астэроід, ‑а, М ‑дзе, м.

Малыя планеты, якія абарачаюцца вакол Сонца, галоўным чынам паміж арбітамі Марса і Юпітэра.

[Ад грэч. asteon — зорка і eidos — выгляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́тэр, ‑а, м.

Адтуліна на вяршыні вулкана, праз якую вывяргаецца лава. Кратэр Везувія. // Упадзіна, абкружаная кальцавымі валамі, у ландшафце Месяца, Марса.

[Ад грэч. kratēr — вялікая чаша.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

orbit2 [ˈɔ:bɪt] v. ру́хацца/круці́цца па арбі́це;

This satellite will orbit Mars. Гэты спадарожнік будзе рухацца вакол Марса.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«ВІ́КІНГ»

(англ. Viking),

амерыканскія аўтаматычныя арбітальна-пасадачныя станцыі для даследавання Марса. Маса 3420 кт, выш. 4,9 м. Маюць арбітальны (для даследаванняў з каляпланетнай арбіты) і пасадачны (для даследаванняў у час спуску і на паверхні планеты) блокі.

«Вікінг-1» і «Вікінг-2», запушчаныя (адпаведна) 20.8.1975 і 9.9.1975, выйшлі на арбіты вакол Марса 19.6.1976 і 7.8.1976. Пасадачныя блокі зрабілі мяккую пасадку на паверхню планеты 20.7.1976 і 3.9.1976. Даследаванні з пасадачным блокам «Вікінга-2» закончыліся ў сак. 1980, «Вікінга-1» — у ліст. 1982. Упершыню атрыманы фотатэлевізійны відарыс паверхні Марса, здымкі планеты і яе спадарожнікаў Фобаса і Дэймаса; зроблены аналіз грунту (арган. рэчываў і прыкмет жыцця не выяўлена) і атмасферы планеты (выяўлены азот, вадзяная пара); атрыманы прыкметы пластоў вечнай мерзлаты.

Літ.:

Кондратьев К.Я. «Викинги» на Марсе. Л., 1977.

т. 4, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ПСКІ (Юрый Навумавіч) (22.11.1909, г. Дуброўна Віцебскай вобл. — 24.1.1978),

расійскі астраном. Д-р фіз.-матэм. н. (1963). Скончыў Маскоўскі ун-т. З 1945 у Астр. ін-це імя П.​К.​Штэрнберга. Навук. працы па фізіцы Сонца, Месяца і планет. Пад яго кіраўніцтвам створаны «Атлас адваротнага боку Месяца» (ч. 1—3, 1960—75). Працаваў над выкарыстаннем тэлевізійных сістэм у астраноміі. Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца.

Тв.:

Каталог кратеров Марса и статистика кратеров Марса, Меркурия и Луны. М., 1977 (у сааўт.).

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 9, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)