кашэ́ль, -шаля́, мн. -шалі́, -шалёў, м.

Вялікая кашолка, звычайна з лучыны.

Злажыць сухія грыбы ў к.

◊

Плесці кашалі з лапцямі (разм., неадабр.) — гаварыць без толку, малоць бязглуздзіцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмало́ць, -мялю́, -ме́леш, -ме́ле; -мялі́; зак., што і без дап.

1. Папрацаваць пэўны час, мелючы што-н.

А. два дні.

2. Скончыць малоць.

Адмалоў сваё стары млын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак.

Пачаць малоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вальцава́ць

(ням. walzen)

пракатваць, плюшчыць, малоць паміж вальцамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МЕ́НЕСК,

у старажытнабеларускай міфалогіі злы волат-чараўнік. Паводле падання, ён выйшаў з лесу да безыменнай ракі і застаўся тут жыць. М. запрудзіў раку вялізнымі валунамі, пабудаваў з іх вадзяны млын і прымусіў навакольных жыхароў малоць збожжа толькі на гэтым млыне. Тых, хто адмовіўся, М. забіў, а ўсім астатнім пачаў малоць збожжа разам з камянямі і людскімі душамі. Тых, хто не мог заплаціць грошы за памол, ён пакідаў у сябе работнікамі. Калі работнікі гублялі сілы ад цяжкай працы, М. позіркам ператвараў іх у камяні. Разам з сябрамі і дружынай М. бязлітасна рабаваў наваколле. Людзі паклікалі на дапамогу добрага чараўніка. Той позіркам ператварыў М. ў малога хлопчыка, які знік назаўсёды, разбурыў млын і запруду. На месцы, дзе жыў М., узнікла паселішча (пазней горад) і ад імя гэтага волата атрымала назву Менеск, якая ў далейшым трансфармавалася ў Менск (сучасны Мінск).

Літ.:

Міншчына: Назвы насел. пунктаў паводле легендаў і паданняў. Мн., 1998.

А.​М.​Ненадавец.

т. 10, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

блышы́ць

‘малоць лухту, ілгаць, жартаваць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. блышу́ блышы́м
2-я ас. блышы́ш блышыце́
3-я ас. блышы́ць блыша́ць
Прошлы час
м. блышы́ў блышы́лі
ж. блышы́ла
н. блышы́ла
Загадны лад
2-я ас. блышы́ блышы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час блышучы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАТАХРЭ́ЗА (ад грэч. katachrēsis злоўжыванне),

спалучэнне несумяшчальных у сваім асн. значэнні слоў, паняццяў, выразаў, якое стварае своеасаблівае сэнсавае адзінства. Пашырана ў гутарковай мове, найб. у фразеалагізмах: «языком малоць», «зубы на сонцы грэць», «ветрам падшыты» і інш. Вядома ў бел. вусна-паэт. творчасці. У л-ры ўзбагачае маст. выразнасць тропаў, надае ім эфект эмацыянальнай нечаканасці і навізны. Гл. таксама Аксімаран.

т. 8, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мало́цца несов.

1. разма́лываться, моло́ться;

2. страд. моло́ться; см. мало́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

долдо́нить несов., прост. балбата́ць, дзяўбці́, мало́ць языко́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балабо́сіць

‘балбатаць, малоць (балабосіць нешта і без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. балабо́шу балабо́сім
2-я ас. балабо́сіш балабо́сіце
3-я ас. балабо́сіць балабо́сяць
Прошлы час
м. балабо́сіў балабо́сілі
ж. балабо́сіла
н. балабо́сіла
Загадны лад
2-я ас. балабо́сь балабо́сьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час балабо́сячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)