Flégeljahreplмалале́цтва, перахо́дны ўзро́ст (у юнакоў)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МАСКО́ЎСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1547.
Выклікана ўзмацненнем падатковага цяжару і ўціскам гар. нізоў дзярж. адміністрацыяй у гады малалецтва цара Івана IV. Хваляванні пачаліся пасля спусташальнага пажару ў Маскве 21 чэрвеня. Прыдворная баярская групоўка, каб адцягнуць ад сябе нар. гнеў, пусціла чутку, быццам Маскву падпалілі сваякі маладога цара князі Глінскія. Паўстанцы забілі кн. Ю.В.Глінскага і многіх яго набліжаных, разрабавалі двары Глінскіх і інш. асоб, якіх лічылі падпальшчыкамі. Паўстанцы патрабавалі ад Івана IV, які хаваўся ў падмаскоўным с. Вараб’ёва, выдаць астатніх Глінскіх. Выкарыстаўшы рознагалоссі сярод паўстанцаў, урад да 29 чэрв. падавіў паўстанне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разнамо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з народнасцей або людзей, што гавораць на розных мовах. Горад [Нью-Йорк] разнамоўны, рознаплямённы, стракаты, крыклівы.Новікаў.// Які належыць людзям, што гавораць на розных мовах. Тую, уяўную, ідэальную маці, якой складаліся гэтыя разнамоўныя, рознагалосыя «Ave Maria», .. [Алесь] уявіў па-сапраўднаму трохі пазней, калі ў нейкай, зусім выпадковай, кнізе свайго малалецтва ўбачыў упершыню сіксцінскую мадонну Рафаэля.Брыль.
2. Які змяшчае словы розных моў. Разнамоўны слоўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юна́цтва, ‑а, н.
1. Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці; ранняя маладосць. Гады юнацтва. □ Напярэдадні юбілею маёй творчасці мне захацелася ўспомніць свой шлях і ўсё сваё жыццё. Я імкнуўся аднавіць усе драбніцы гэтага жыцця — сваё маленства, юнацтва, .. светлыя гадзіны творчасці, сваю сталасць.Купала.
2.зб. Юнакі. // Маладыя людзі абодвух полаў. Юнацтва планет усвядоміла, што сёння ствараецца будучыня і для яго.«Маладосць».Цябе, юнацтва, я люблю. Загартаванае ў вайну, Цану ты знала мазалю І хлебу ведала цану.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мале́нства1, мале́нство ’маленькае, ласкавае дзіця’ (Жд. 1), ’малеча’ (ТС). Укр.маленьство ’малое дзіця’, польск.maleństwo ’тс’. Відавочна, паланізм. Чэкман (Baltistica, 8 (2), 151) мяркуе, што ашм.маленства ’дзіцё’ з’яўляецца наватворам, які ўзнік пад уплывам суседняй літ. мовы, параўн. (tokià) mazumà ’(такая) маласць, малеча’. Сюды ж бел.маленскі ’ўласцівы дзіцяці’, ’малы, невялікі’ (Нас.).
Мале́нства2, мале́нство, мыле́нства, мале́ства (< малале́ства пад уплывам народнай этымалогіі), малале́сцвія (параўн. ст.-рус.малолѣтствие) ’дзяцінства, дзіцячыя гады; малалецтва’ (Шат., Бяльк., Нас., Яруш., ТС; бялын., Янк. Мат.; віл., паст., шальч., Сл. ПЗБ; слаўг., Нар. словатв.), рус.паўд.-пск., асташк.с маленства ’тс’. Паланізм, польск.maleństwo ’тс’.