ПАЛАЧА́НЫ,

вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Маладзечна—Валожын; чыг. станцыя на лініі Маладзечна—Ліда. Цэнтр сельсавета і калект. гаспадаркі добраахвотнага аб’яднання сялян «Палачаны». За 15 км на ПдЗ ад г. Маладзечна, 88 км ад Мінска. 1047 ж., 424 двары (2000). Асфальтабетонны з-д, акц. т-ва Маладзечна-лес». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік камсамольцам. Помнікі архітэктуры — царква Раства Прасвятой Багародзіцы (2-я пал. 19 ст.), касцёл Роха (канец 18 ст.). За 1,5 км на Пн ад вёскі гіст. помнік — каменны крыж.

т. 11, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЮРЛІ́,

вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Маладзечна—Валожын. Цэнтр сельсавета і сумеснага вытв. кааператыва. За 3 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Маладзечна, 76 км ад Мінска. 794 ж., 277 двароў (2003). Пач. школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 17, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ БОЙ 1812 Адбыўся ў вайну 1812 пры вызваленні г. Маладзечна рус. войскамі ад французаў 4—5 снежня. Пасля пераправы цераз р. Бярэзіна 26—28 ліст. Напалеон з ген. штабам і гвардыяй адступіў у напрамку Зембін—Плешчаніцы і 3 снеж. прыбыў у Маладзечна. Рус. войскі наступалі на Маладзечна з Пн праз Вілейку (авангард войск ген.-маёра П.​В.​Галянішчава-Кутузава) і з У (атрады войск ген. М.​І.​Платава і Я.​І.​Чапліца). 4 снеж. Напалеон адступіў у в. Беніца (Маладзечанскі р-н). 4 снеж. Платаў і Чапліц адцяснілі французаў у Маладзечна, дзе яны замацаваліся і ўзарвалі мост цераз р. Уша. У гэты час на дапамогу рус. войскам падышлі асн. сілы Дунайскай арміі П.​В.​Чычагова і войска ген. А.​П.​Ярмолава. Раніцай 5 снеж. яны ўварваліся ў горад і акружылі частку франц. ар’ергарда, якая здалася. 5 снеж. Напалеон прыбыў у Смаргонь, дзе перадаў камандаванне арміяй маршалу І.Мюрату, а сам накіраваўся ў Парыж. У гонар перамогі ў Маладзечне ў 1977 пастаўлены помнік.

Ш.​І.​Бекцінееў.

т. 9, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯСАТА́,

вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на р. Уша, каля аўтадарогі Мінск—Маладзечна. Цэнтр сельсавета. За 12 км на У ад г. Маладзечна, 61 км ад Мінска, 3 км ад чыг. ст. Уша. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзібны дом (пач. 20 ст.). Справа ад аўтадарогі Мінск—Вільнюс, каля павароту на вёску помнік Віленскаму шляху.

т. 11, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАЖО́ВА, Хожава,

вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Маладзечна—Ракаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пд ад горада і чыг. ст. Маладзечна, 83 км ад Мінска. 657 ж., 252 двары (2002). Свінагадоўчы комплекс, рыбгас «Ізабеліна», каўбасны цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Аляксандра-Неўская царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 16, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХО́ЎХЛАВА,

вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Маладзечна—Хажова—Валожын. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на Пд ад горада і чыг. ст. Маладзечна, 82 км ад Мінска. 435 ж., 160 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемарыяльная дошка С.Буднаму. Помнікі архітэктуры: касцёл Дзевы Марыі і капліца (2-я пал. 18 ст.).

т. 17, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯХІМО́ЎШЧЫНА,

вёска ў Палачанскім с/с Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 20 км на ПдЗ ад г. Маладзечна, 98 км ад Мінска, 2 км ад чыг. ст. Палачаны, каля аўтадарогі Маладзечна—Валожын (2 км). 441 ж., 155 двароў (2003). Спіртзавод. Сярэдняя школа, школа-сад, б-ка, клуб, Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Яхімоўшчына». Помнік архітэктуры — сядзіба (канец 19 ст.). За 700 м на Пн ад вёскі курганны могільнік.

т. 18, кн. 1, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЯ ФА́БРЫКА МУЗЫ́ЧНЫХ ІНСТРУМЕ́НТАЎ Створана ў 1948 у г. Маладзечна Мінскай вобл. на базе камбіната быт. абслугоўвання як арцель «Чырвоны партызан» па рамонце язычковых муз. інструментаў (баяны, акардэоны, гармонікі). З 1950 пачала вырабляць гармонікі. З 1954 — сучасная назва. У 1955 здадзены ў эксплуатацыю гал. вытв. корпус, цэх футляраў. У 1977—85 у ВА «Белмузпрам». Асн. прадукцыя (1999): баяны (тыпу «Юпітэр») канцэртныя і гармонікі, дзіцячая мэбля, кухні «Маладзечна», сталы, табурэткі, крэслы, рабочае месца камп’ютэра, камплект дзіцяча-юнацкага пакоя.

т. 9, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАСІ́ЛАВА,

вёска ў Цюрлёўскім с/с Маладзечанскага р-на Мінскай вобл., каля аўтадарогі Маладзечна—Смаргонь. Цэнтр калгаса. За 3 км на З ад горада і чыг. ст. Маладзечна, 76 км ад Мінска. 1899 ж., 702 двары (2000). Меліярац. ўпраўленне арашальных сістэм, адкрытае акц. т-ва «Маладзечанская аграхімія». Базавая школа, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік сав. воінам, партызанам, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. У вёсцы гарадзішча штрыхаванай керамікі і банцараўскай культуры (1—8 ст. н.э.).

т. 11, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЯХНО́ВІЧЫ, Алёхнавічы,

вёска ў Беларусі, у Маладзечанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 28 км на ПдУ ад Маладзечна, 55 км ад Мінска, чыг. ст. на лініі Мінск—Маладзечна. 3244 ж., 1181 двор (1995). Птушкафабрыка, сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

У 19 ст. вёска і фальварак у Краснасельскай вол. Вілейскага пав. У 1872 пракладзена чыгунка, у 1885 пабудаваны вакзал. З 1921 у складзе Польшчы. У Аляхновічах дзейнічалі гурткі Бел. сял.-работніцкай грамады. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета. У 1942 у Аляхновічах размяшчаўся лагер смерці для ваеннапалонных. У 1948 арганізаваны калгас «Новае жыццё», у 1955 саўгас «Аляхновіцкі».

т. 1, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)