Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ліло́нгвенескл.м. Lilóngwe n -s (горад, сталіца Малаві)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЛІЛО́НГВЕ (Lilongwe),
горад, сталіца Малаві, на р. Лілонгве. Адм. ц. Цэнтральнай правінцыі. Засн. ў 1902. 395,5 тыс.ж. (1993). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр раёна вырошчвання тытуню і тытунёвай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НТУ,
група народаў у Цэнтр. і Паўд. Афрыцы (буйнейшыя — руанда, макуа, шона, конга, малаві, рундзі, зулу і інш.). Больш за 150 млн.чал. (1987). Гавораць на мовах групы банту. Шырока рассяліліся (з 1-га тыс. да нашай эры да 19 ст.), асімілюючы карэннае насельніцтва (пігмеяў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Афрыканскі нацыянальны кангрэс Ньясаленда (Малаві) 6/556
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЙРА (Beira),
горад на У Мазамбіка, на ўзбярэжжы Мазамбікскага праліва Індыйскага ак.Адм. ц. правінцыі Сафала. Засн. ў 1891. 246 тыс.ж. (1986). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Важны марскі порт, абслугоўвае таксама Зімбабве, Замбію, Малаві і паўд.-ўсх. раёны Заіра. Харч., тэкст., дрэваапр., металаапр.прам-сць; нафтаперапрацоўка. Веласіпедная фабрыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАНТА́ЙР-ЛІ́МБЕ (Blantyre-Limbe),
Блантайр, горад на ПдМалаві. Складаецца з 2 гарадоў — Блантайра і Лімбе (аб’яднаны ў 1956). 402,5 тыс.ж. (1993). Чыгункай злучаны з портам Бейра (Мазамбік). Міжнар. аэрапорт. Гал.прамысл. і гандл. цэнтр краіны. Прадпрыемствы харчасмакавай (тытунь, чай, арахіс), лёгкай, паліграф. прам-сці. Тытунёвы аўкцыён. Нац. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУФІ́ДЖЫ (Rufiji),
рака ў Танзаніі. Утвараецца ад сутокаў рэк Лувегу і Кіламбера, якія пачынаюцца на У ад воз. Ньяса (Малаві). Даўж. ад вытоку р. Лувегу каля 1400 км, пл.бас. 178 тыс.км². Ніжняе цячэнне ў шырокай даліне. Упадае ў праліў Мафія Індыйскага ак. Сярэдні расход вады 1100 м³/с. Паводкі ад сак. да мая. Суднаходная ніжэй вадаспада Шугуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУВУ́МА (Ruvuma),
Равума (Rovuma), рака ва Усх. Афрыцы, на б.ч. цячэння ўтварае мяжу паміж Танзаніяй і Мазамбікам. Даўж. каля 800 км, пл. басейна 150 тыс.км². Вытокі ў гарах на У ад воз. Ньяса (Малаві), упадае ў Індыйскі акіян. Буйны прыток — р. Лужэнда. Сярэдні гадавы расход вады каля 700 м³/с. Разводдзе ад сак. да мая. Суднаходная на асобных участках.