неиску́сно нареч.

1. (неумело) няўме́ла; не па-майстэ́рску; не адмысло́ва;

2. (о плохом мастерстве) не па-маста́цку; не па-майстэ́рску; не адмысло́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

skilfully, skillfully

[ˈskɪlfəli]

adv.

па-майстэ́рску, уме́ла

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

маста́цтва, -а, н.

1. Творчая перадача рэчаіснасці ў мастацкіх вобразах.

Творы мастацтва.

2. Галіна творчай мастацкай дзейнасці.

Выяўленчае м.

Сцэнічнае м.

3. Уменне, майстэрства, тонкае веданне справы.

Пеўчае м.

Ваеннае м.

Па ўсіх правілах мастацтва — вельмі ўмела, па-майстэрску.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

kunsztownie

па-мастацку; па-майстэрску

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

artystycznie

артыстычна; па-мастацку; па-майстэрску;

meble wykonane artystycznie — мэбля зроблена па-майстэрску

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адмалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

Разм.

1. Старанна, па-майстэрску намаляваць. // Намаляваць у смешным, карыкатурным плане.

2. Упрыгожыць узорамі, малюнкамі; размаляваць. // перан. Вобразна апісаць; абмаляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

красамо́ўства, ‑а, н.

Уменне гаварыць прыгожа і пераканаўча; прамоўніцкі талент. [Мажухіна] валодала сапраўдным дарам красамоўства, умела гаварыць прыгожа, узнёсла і шчыра, па-майстэрску чытала паэтычныя творы. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руба́ка, ‑і, м.

Разм. Смелы, адважны чалавек, які па-майстэрску валодае халоднай зброяй. Гэты стары салдат, хвацкі рубака, узнагароджаны трымя Георгіеўскімі крыжамі, потым камандзір эскадрона ў Будзёнаўскай конарміі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

umiejętnie

умела; па-мастацку, па-майстэрску

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПАРА́СІЙ (Parrasios) з Эфеса, старажытнагрэчаскі жывапісец 2-й пал. 5 ст. да н.э. Сын і вучань жывапісца Евенора. Працаваў у Афінах. У творах, якія вызначаліся пластычнасцю контурнай лініі, па-майстэрску перадаваў фіз. пакуты і ўнутр. перажыванні людзей: «Праметэй», «Філактэт», «Адысей сімулюе вар’яцтва», «Дэмас» (не захаваліся).

т. 12, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)