МАЗЫ́РСКАЕ РАДО́ВІШЧА КАМЕ́ННАЙ СО́ЛІ У Гомельскай вобл., за 5 км на Пд ад г. Мазыр. Адкрыта ў 1963. Паклады звязаны з познадэвонскай саляноснай фармацыяй, прымеркаваны да скляпення Мазырскай саляна-купальнай структуры. Соль залягае пластамі на глыб. 699—734 м, мае ад 81 да 99,9% хлорыстага натрыю, ад 0,42 да 3,48% нерастваральных рэшткаў. Прамысл. запасы каля 600 млн.т. Ускрытая магутнасць ад 499 да 767 м. Распрацоўваецца метадам падземнага вышчалочвання. На базе радовішча працуе расолапромысел адкрытага акц.т-ва «Мазырсоль» па вытв-сці кухоннай солі гатунку «Палессе». Гл. таксама Мазырскі солевыварны камбінат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ МЭ́БЛЕВАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ.
Створана ў 1975 у г. Мазыр Гомельскай вобл., у складзе Мазырскага мэблевага камбіната (галаўное прадпрыемства), Хойніцкага дрэваапр. камбіната, лесапільных цэхаў в. Балажэвічы Мазырскага р-на і в. Бабічы Рэчыцкага р-на. Мазырскі мэблевы камбінат створаны ў 1945 як прамкамбінат на базе гаркамбіната, які ўключаў на той час цэхі: мукамольны, сталярны, слясарны, швейны, мастацкі, кавальскі і інш. У 1954 пабудаваны на новым месцы. Далучаны: у 1956 арцель «Чырвоны мэбельшчык», у 1963 Мазырскі райпрамкамбінат, у 1971 Калінкавіцкі прамкамбінат і Хойніцкі дрэваапр. камбінат. З 1974 — Мазырскі мэблевы камбінат. У 1991 выйшаў з аб’яднання Калінкавіцкі прамкамбінат. Асн. цэхі і адм. будынак пабудаваны ў 1976—94. Асн. прадукцыя (1999): мяккая, корпусная і кухонная мэбля, вырабы гасп. ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мазы́рскі
прыметнік, адносны
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
мазы́рскі
мазы́рская
мазы́рскае
мазы́рскія
Р.
мазы́рскага
мазы́рскай мазы́рскае
мазы́рскага
мазы́рскіх
Д.
мазы́рскаму
мазы́рскай
мазы́рскаму
мазы́рскім
В.
мазы́рскі (неадуш.) мазы́рскага (адуш.)
мазы́рскую
мазы́рскае
мазы́рскія (неадуш.) мазы́рскіх (адуш.)
Т.
мазы́рскім
мазы́рскай мазы́рскаю
мазы́рскім
мазы́рскімі
М.
мазы́рскім
мазы́рскай
мазы́рскім
мазы́рскіх
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
узвы́шша, -а, мн. -ы, -аў, н.
1. Высокая гарыстая або ўзгорыстая мясцовасць.
Мазырскае ў.
2. Тое, што і узвышэнне (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МАСКАЛЕ́НКА (Якаў Раманавіч) (2.3.1922, в.Вял. Аўцюкі Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 18.3.1966),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мазырскае педвучылішча (1940). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, у 1942—43 у 2-й Калінкавіцкай партыз. брыгадзе, з чэрв. 1944 на фронце. Радавы М. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час дэсантнай аперацыі пры вызваленні Пінска. Пасля вайны на прафсаюзнай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НДАР (Павел Пятровіч) (н. 30.3.1952, г.п. Лоеў Гомельскай вобл.),
бел. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978). Працуе ў галіне габелена, маст. афармлення інтэр’ераў. Асн. работы: габелены «Кветкі» (1981, гасцініца «Кастрычніцкая» ў Мінску), «Беларусь» (1982, з Н.Пілюзінай, гандлёвая палата Беларусі), трыптых «Купалле» (1991, Мазырскаемуз. вучылішча), серыя габеленаў-ручнікоў «Хмара» (1994), «Маленне аб дажджы» (1995), «Дакрананне» (1996). Іл.гл. да арт.Габелен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТЫ́ЎЛЯ,
рака ў Беларусі, у Лельчыцкім і Ельскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Славечны (бас. Прыпяці). Даўж. 36,5 км. Пл. вадазбору 734 км². Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Заброддзе Лельчыцкага р-на, цячэ па раўніне Мазырскае Палессе. Асн. прыток — канал Валаўскі (справа).
Даліна слабавыразная, месцамі адсутнічае, шыр. 0,8—1,6 км. Пойма вузкая, забалочаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. У пойме ракі наліўная сажалка пл. 20 га, меліярац. сістэмы.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЫЦЫ́НСКІЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
сярэднія спецыяльныя навуч. ўстановы, якія рыхтуюць спецыялістаў з сярэдняй мед. і фармацэўтычнай адукацыяй (фельчараў, фельчараў-акушэраў, фельчараў-лабарантаў, санітарных фельчараў, акушэраў, мед. сясцёр, фармацэўтаў; зубных тэхнікаў, урачоў і фельчараў; тэхнікаў-оптыкаў, тэхнікаў-масажыстаў, тэхнікаў па мантажы і рамонце рэнтгенаўскай і мед. апаратуры). Прымаюцца асобы з сярэдняй і базавай адукацыяй. Тэрмін навучання з базавай адукацыяй 3—4 гады, з сярэдняй — 2—3 гады. На Беларусі ў 1998/99 навуч.г. 17 М.в. (Аршанскае, Бабруйскае, Баранавіцкае, Барысаўскае, Брэсцкае, Віцебскае, Гомельскае, Магілёўскае, Мазырскае, Мінскія № 1 і № 2, Пінскае, Полацкае, Рагачоўскае, Слонімскае, Слуцкае, Юрацішкаўскае).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
узвы́шша, ‑а, н.
1. Узгорыстая або даволі высокая мясцовасць, якая ўзвышаецца над наваколлем. Арабіна стаяла на ўзвышшы, і ад яе да хаты полем вілася сцяжынка.Чорны.Нейкі час мы моўчкі суправаджаем .. [дзеда Хведара] вачыма, потым бяром рыбалоўныя снасці і ідзём да пазелянелага куста вярбоўніку на ўзвышшы.Ігнаценка.// У геаграфіі — гарыстая або ўзгорыстая мясцовасць, якая падымаецца над узроўнем мора больш як на 200 метраў. Валдайскае ўзвышша. Мазырскае ўзвышша.
2. Тое, што і узвышэнне (у 2 знач.). Зборная была прасторная, як абора. Па процілежным яе канцы, на ўзвышшы, адгароджаным балясамі, стаяў вялізны стол, абіты зялёным сукном.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)