modelarz

м. мадэліст; мадэльер

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

stylist [ˈstaɪlɪst] n.

1. стылі́ст; стылі́стка

2. мадэль е́р;

a hair stylist цыру́льнік-мадэлье́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Modellerer

m -s, - мадэлье́р; мадэ́льшчык

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Modelleur

[-'lø:r]

m -s, -e мадэ́льшчык, мадэлье́р; мадэлі́ст

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Kostümbildner

m -s, - тэатр., кіно мадэлье́р кася́рмаў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

куцюр’е́

(фр. couturier = кравец)

мадэльер адзення, якое адпавядае патрабаванням сучаснай моды.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

projektant

м. праекціроўшчык;

projektant mody — мадэльер;

projektant wnętrz — дызайнер інтэр’ера

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГАЎРЫ́ЛКІН Леанід Іванавіч

(22.5.1935, в. Стэп Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 5.2.1989),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1957). Быў сакратаром Гомельскага аддз. СП БССР (1967—77) і праўлення СП БССР (1979—86), з 1986 працаваў у час. «Вожык». Аўтар зб-каў аповесцей і апавяданняў «Рукі не здрадзяць» (1963), «Прашу звольніць мяне» (1965), «Пакінутая на досвітку» (1970), «Вясенні разліў» (1973), «Урок без перапынку» (1985), «Ружы для каварнай жанчыны» (выд. 1990), зб-каў гумарыстычных апавяданняў «Мадэльер з Баршчоўкі (1980), «Як Клава мужа шукала» (1985), «Жыццё Ігната Валуна» (1989) і інш. Раман «Не магу без цябе» (1973) аб працы і побыце бел. геолагаў, раман «Зямля дзяцей нашых» (1979) пра складаныя праблемы пераўтварэння Палесся, жыццё меліяратараў. Актуальным праблемам вясковага жыцця прысвечаны раман у апавяданнях «Матчына хата» (1983). Працаваў і ў галіне драматургіі: «Бо ў пісанні сказана» (1966), «Выпрабаванне» (паст. ў 1975), «Жыгулі ў экспартным варыянце» (як радыёп’еса, паст. ў 1978), «Хвост паўліна» (паст. на тэлебачанні, 1981). Аўтар сцэнарыя дакумент. фільма пра П.Броўку «Маўчаць я ніколі не буду» (1980).

Тв.:

Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1987.

т. 5, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)