сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі акрыланітрылу. Агульная ф-ла [—CH2—CH(CN)—]n, мал. м. (30—100) 103. Цвёрдае рэчыва белага колеру, шчыльн. 1140—1170 кг/м³, т-ра шклавання 85—90 °C. Раствараецца ў палярных растваральніках (напр., дыметылфармамідзе, дыметылсульфаксідзе) і к-тах. У прам-сці вырабляюць у асн.мадыфікаваны П. — двайныя ці трайныя супалімеры, што маюць больш як 85% (па масе) акрыланітрылу (супалімерызацыя дазваляе павысіць растваральнасць і знізіць вязкасць раствораў П.). Выкарыстоўваюць пераважна ў вытв-сці валокнаў (гл.Поліакрыланітрыльныя валокны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЯ́Н Арцём Іванавіч (5.8.1905, с. Санаін Туманянскага р-на, Арменія — 9.12.1970),
савецкі авіяканструктар. Брат А.І.Мікаяна. Акад.АНСССР (1968). Д-ртэхн.н. (1959). Ген.-палкоўнік інж.-тэхн. службы (1967). Двойчы Герой Сац. Працы (1956, 1957). Скончыў Ваен.-паветр. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1936). З 1940 гал. канструктар доследнага канструктарскага бюро па самалётабудаванні, з 1956 ген. канструктар. У 1940 пад кіраўніцтвам М. (разам з М.І.Гурэвічам) спраектаваны знішчальнік МіГ-1, мадыфікаваны варыянт якога (МіГ-3) шырока выкарыстоўваўся ў Вял.Айч. вайну. Стварыў шэраг звышгукавых рэактыўных знішчальнікаў, у т. л. МіГ-21, -23, -29. На рэактыўным самалёце Е-266 яго канструкцыі ўстаноўлена некалькі сусв. рэкордаў. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1948, 1949, 1952, 1953.
Літ.:
Арзуманян А.М. Генеральный конструктор А.И.Микоян. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЎЗЕР (ням. Mauser),
узоры стралковай зброі, створаныя ням. вынаходнікамі і прадпрымальнікамі братамі Вільгельмам і Паўлем Маўзерамі. Пад назвай М. вядомы вінтоўкі, рэвальвер, пісталеты і інш. Найбольш пашыраны (быў на ўзбраенні армій шэрагу дзяржаў) аўтам. пісталет калібру 7,63 (узору 1896, мадыфікаваны ў 1908 і 1920). Прынцып дзеяння М. заснаваны на выкарыстанні аддачы ствала і затвора пры кароткім ходзе ствала. Пісталет меў магазін на 6 і 10, а з дадатковым прыстаўным магазінам на 20 патронаў, надзейна страляў на адлегласць 100 м; змяшчаўся ў драўлянай кабуры, якая пры неабходнасці служыла прыкладам. У рас. і Чырв. Арміі выкарыстоўваўся пісталет М. узору 1908, у інш. арміях — розныя мадыфікацыі М., у т. л. ўзору 1937 (мадэль HSc) з магазінам.
Зброя сістэмы маўзер: 1 — карабін са штыком; 2 — рэвальвер узору 1871—83; 3 — пісталет узору 1937 (мадэль HSc) з абоймай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУ́ЧНЫЯ О́РГАНЫ І АПАРА́ТЫ,
устройствы, створаныя на аснове дасягненняў біятэхналогіі, мікрарадыёэлектронікі і.інш. для пастаяннай ці часовай замены парушаных або страчаных функцый унутр. органаў. Да іх адносяцца штучнае лёгкае, штучная нырка, штучнае сэрца, штучныя жалудачкі і клапаны сэрца, штучная печань, апараты штучнага кровазвароту, біясенсары і інш.
Падзяляюцца на часткова або цалкам імплантаваныя ў арганізм (напр., штучнае сэрца) і тыя, што не імплантуюцца (напр., апараты штучнага кровазвароту); на ўстройствы, якія падтрымліваюць жыццядзейнасць арганізма толькі пры бесперапынным функцыянаванні (штучнае сэрца) ці пры іх перыяд. падключэнні (штучная нырка). Для Ш.о. і а. выкарыстоўваюць біясумяшчальныя матэрыялы (мадыфікаваны тэфлон, нікелід тытану і інш.), якія маюць высокую стабільнасць фіз.-хім. уласцівасцей і магчымасць кіравання формай штучнага органа ў арганізме хворага. Яны павінны быць інертнымі, не выклікаць рэакцыі адчужэння, запалення, згусання крыві. Для лячэння скурных пашкоджанняў выкарыстоўваюць штучную скуру на аснове прыроднага калагену, распрацавана штучная храстковая тканка. Для лячэння неўралагічных і нейрахірург. захворванняў выкарыстоўваюць штучныя нерв валокны, атрыманыя з культур няспелай нерв. тканкі. Створаны асновы для біятэхнал. замены касцявой тканкі, сухажылляў, касцявога мозгу і інш.
І.М.Семяненя, А.Р.Давыдоўскі.
Да арт.Штучныя органы і апараты. Схема апарата штучнага кровазвароту: 1 — аорта; 2 — артэрыяльная лінія; 3 — мікрафільтр; 4 — артэрыяльная помпа; 5 — аксігенатар; 6 — вянозная лінія; 7 — ніжняя полая вена; 8 — верхняя полая вена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАВА́ГІ ТЭО́РЫЯ,
назва шэрагу сацыяльна-гіст. канцэпцый развіцця, паводле якіх грамадства разглядаецца як цэласны арганізм, у якім гарманічна ўзаемадзейнічаюць яго элементы. У аснову тэорыі пакладзены прынцып раўнавагі, характэрны для прыродазнаўства. Р.т. сфармулявана ў 17 ст. ў працах Б.Спінозы, Т.Гобса і Г.В.Лейбніца, якія разглядалі сац. працэсы з пазіцый механіст. прыродазнаўства і тлумачылі праблемы развіцця грамадства як пошук раўнавагі паміж рознымі часткамі сац. сістэмы. У 18 ст. яе развіваў франц. сацыяліст-утапіст Ф.М.Ш.Фур’е, які прапанаваў праект пабудовы грамадства, заснаваны на раўнавазе чалавечых пачуццяў. У 19 ст. Р.т. распрацоўваў заснавальнік пазітывізму А.Конт, які выступаў за пераадольванне канфліктаў паміж «парадкам» і прагрэсам, рэстаўратарскімі і рэв. тэндэнцыямі, вынікам чаго з’яўляецца «прагрэс дзеля парадку». У 20 ст. Р.т. развівалі рас. вучоныя А.А.Багданаў (трактаваў раўнавагу ў грамадстве як адсутнасць сац. супярэчнасцей) і М.А.Бухарын (прапанаваў канцэпцыю «рухомай раўнавагі»). У 1930-я г.італьян. сацыёлаг В.Парэта сфармуляваў прынцып, паводле якога парушэнне раўнавагі аднаго элемента сац. сістэмы прыводзіць да змены ў інш. частках, пакуль не адновіцца «дынамічная раўнавага». Р.т. паслужыла асновай для тэорыі сац. абмену (П.Блау, Дж.Хоманс). Мадыфікаваны варыянт Р.т. — структурны функцыяналізм (гл.Структурна-функцыянальны аналіз), які лічыць асновай сац. раўнавагі супадзенне, узаемадапаўняльнасць чаканняў розных індывідаў і груп, абумоўленыя агульнымі сацыякульт. і рэліг. каштоўнасцямі (Т.Парсанс, Р.К.Мертан).