налі́чнік, ‑а, м.

Тое, што і ліштва. Без налічнікаў вокны сляпыя Паглядалі на кедры сівыя. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

baseboard

[ˈbeɪsbɔrd]

n.

лі́штва f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

listwa

ж. планка, ліштва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пла́нка пла́нка, -кі ж.; лі́штва, -вы ж.;

прице́льная пла́нка прыцэ́льная пла́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стру́дніліштва’ (Мат. Гом.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лямпэрыя, лямпэра ’шалёўка’ (брэсц., кам., Нар. сл.), ’ліштва ў акне’ (глыб., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. lamperia ’ніжняя частка сцяны, пафарбаваная алейнай фарбай; каляровая паласа або ліштва з дрэва ці з камення, якая аздабляе сцяну’, якое з франц. lambris ’тс’ (Слаўскі, 4, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нали́чник м., стр. налі́чнік, -ка м., лі́штва, -вы ж.; (на окнах) шалёўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лы́штва ’планка’ (Клім.), ’жэрдкі, якія ўпоперак прыбіваюцца да крокваў вышэй палавіны іх вышыні’ (Тарн.). Да лі́штва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́шта, лі́штва, ліштва́, лы́штва, лі́штавачка, лі́штаўка ’падгорнутая або нашытая палоска матэрыі для аздобы, падрубкі; устаўныя часткі кашулі, кофты на грудзях’ (Гарэц., Др.-Падб., Грыг., Бяльк., Касп., ТСБМ, Сл. ПЗБ, Ян.; мазыр. Мат. Гом.; навагр., Нар. сл.; КЭС, лаг.; стаўбц., Жд. 2; паўд.-пін., Нар. лекс.); ’дошка, фігурная планка вакол акон ці дзвярэй’ (ТСБМ, Клім., Сцяшк., Гарэц.), ’карніз’ (Яруш., Нас.), ’рэйка, плінтус’ (Клім., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’дошка патрэбнай шырыні’ (КЭС, лаг.), ’папярочная жэрдка ў плоце’ (свісл., Шатал.), ’перакладзіна ў прыстасаванні для снавання красён’ (навагр., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. лиштва, лишталіштва, аблямоўка’, ’планка’ (1556 г.) запазычана са ст.-польск. lisztwa, listwa, listewka ’вузкая планка, дошчачка’, ’рама карціны’, ’падрубка ў адзенні’, ’стужка, пояс’, якія з с.-в.-ням. līste ’тс’, суч. ням. Leiste (Слаўскі, 4, 287–288; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Булыка, Запазыч., 191; Лекс. запазыч., 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Налі́чнікліштва (у вокнах, дзвярах)’ (расон., Шатал., Шушк.), налі́шнікі ’маляванне асады на вокнах з надворнага боку’ (Бяльк.). Відаць, запазычана з рус. нали́чник ’тс’, дзе ад лицо́ ’вонкавы бок, фасад’, г. зн. ’тое, што набіваецца на лицо’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)