Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
нумара́цыя, -і, ж.
1.гл. нумараваць.
2.Лічбавае абазначэнне прадметаў, якія змяшчаюцца ў паслядоўным парадку.
Н. кватэр.
3. Сукупнасць прыёмаў называння і абазначэння лікаў.
Дзесятковая н.
|| прым.нумарацы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аплікату́ра, ‑ы, ж.
1. Спосаб размеркавання пальцаў, найбольш зручны пры ігры на музычных інструментах.
2.Лічбавае абазначэнне над нотамі парадку размеркавання пальцаў музыканта.
[Ад лац. applicare — прыладжваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́тла, ‑ы, ж.
У сярэдневяковай пісьменнасці Русі і Грэцыі — надрадковы знак у выглядзе ламанай рыскі, які ставіўся над словамі, напісанымі скарочана, або над літарамі, калі яны мелі лічбавае значэнне.
[Ад грэч. títlos — надпіс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пака́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.
1. У матэматыцы: паказчык ступені — лічбавае або літарнае абазначэнне, якое паказвае ступень, у якую ўзводзіцца дадзены лік або выраз.
2. Тое, па чым можна меркаваць пра развіццё і ход чаго-н.
Паказчыкі высокай культуры і адукаванасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэлеба́чанне, -я, н.
1. Перадача і прыём на экран відарысаў рухомых і нерухомых аб’ектаў на адлегласці сродкамі электра- і радыёсувязі.
Вяшчальнае т.
Лічбавае т.
2. Галіна радыётэхнікі, якая даследуе і распрацоўвае тэхнічныя спосабы перадачы відарысаў на адлегласць.
3. Установа, якая ажыццяўляе вяшчальныя перадачы.
Супрацоўнік тэлебачання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Záhlenlotton -s, -s лі́чбавае лато́ (гульня)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)