аплікату́ра, ‑ы, ж.

1. Спосаб размеркавання пальцаў, найбольш зручны пры ігры на музычных інструментах.

2. Лічбавае абазначэнне над нотамі парадку размеркавання пальцаў музыканта.

[Ад лац. applicare — прыладжваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)