льстец ліслі́вец, -лі́ўца м., падлі́знік, -ка м., падлі́за, -зы м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pochlebca

м. ліслівец, падлізнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

reptile [ˈreptaɪl] n.

1. zool. рэпты́лія; паўзу́н

2. падхалі́м, ліслі́вец

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

serwilista

м. прыслужнік, ліслівец, падлізнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Schöntuer m -s, - ліслі́вец

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schméichler m -s, - ліслі́вец, падлі́знік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Лісу́н ’ліслівец, падлізнік’ (ТС). Да ліс (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Kríecher m -s, - ліслі́вец, падлі́знік, падхалі́м

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Líebediener m -s, - ліслі́вец, падлі́знік, падхалі́м

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПАРАНЯ́Н (Акоп Аванесавіч) (19.11.1843, г. Эдырне, Турцыя — 27.5.1891),

армянскі пісьменнік-сатырык. З 1871 рэдагаваў шматлікія перыяд. выданні. Друкаваўся з 1865 (камедыя «Слуга двух гаспадароў»). Камедыі «Усходні дантыст» (1868), «Ліслівец» (1872), «Дзядзька Багдасар» (1886), «Пасаг» (1887), скіраваны супраць заганнасці нораваў і маралі тагачаснага грамадства. Выступаў у жанры сац.-быт. і паліт. навелы, аповесці, памфлета, фельетона, пародыі, байкі, гумарэскі: зб-кі «Шчыпкі» (1875), «Пагулянка па кварталах Стумбула», «Дзённік Асоса» (абодва 1880), «Смех» (1883), «Ахвяры далікатнасці» (1886). Аўтар кнігі партрэтаў грамадскіх, паліт., культ. і духоўных дзеячаў «Нацыянальныя стаўпы» (т. 1—3, 1874—80). У творах спалучаў добразычлівы гумар і едкі сарказм, гуманізм і ідэі вальнадумства.

Тв.:

Рус. пер. — Избранное. М., 1965.

т. 12, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)