ТЭАФРА́СТ, Феафраст (Theophrastos «уладальнік боскай мовы»; сапр. Тыртам,

каля 372 да н.э., г. Эрэсас, Грэцыя — каля 287 да н.э.),

старажытнагрэчаскі філосаф і прыродазнавец; адзін з першых батанікаў стараж. часу. Вучань Платона і Арыстоцеля. Аўтар больш як 200 прац па прыродазнаўстве (фізіцы, мінералогіі, фізіялогіі і інш.), філасофіі, псіхалогіі, «Дапаможніка па рыторыцы» (не захаваўся) і «Характараў» — зб. з 30 кароткіх характарыстык чалавечых тыпаў (ліслівец, пустаслоў і інш.). Стварыў класіфікацыю раслін, сістэматызаваў назіранні па іх марфалогіі, пашырэнні і мед. выкарыстанні.

т. 16, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)